Сцяг Субота, 18 студзеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 студзеня 2025, 13:00

Петрышэнка на адкрыцці інтэрната БНТУ: у Беларусі прадоўжаць развіваць матэрыяльна-тэхнічную базу ВНУ

Ігар Петрышэнка. Фота з архіва
Ігар Петрышэнка. Фота з архіва
17 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі прадоўжаць развіваць матэрыяльна-тэхнічную базу ВНУ. Аб гэтым расказаў намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка ў час урачыстай цырымоніі адкрыцця новага студэнцкага інтэрната Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта на 1030 месцаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Адукацыя ў жыцці кожнага чалавека займае асаблівае месца, таму сфера адукацыі заўсёды знаходзіцца ў цэнтры ўвагі кіраўніка нашай дзяржавы і ўрада, адзначыў Ігар Петрышэнка. "Менавіта таму Прэзідэнт прыняў рашэнне аб будаўніцтве трох інтэрнатаў і вучэбна-лабараторнага корпуса Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Мы гэту задачу выканалі. Сёння мы адкрываем трэці інтэрнат для Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта і Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта", - расказаў ён.

Віцэ-прэм'ер выказаў надзею, што з новым інтэрнатам студэнты атрымаюць новы зарад энергіі і гэта дапаможа ім стаць добрымі спецыялістамі. "На працягу ўсёй нашай суверэннай гісторыі мы стараліся, стараемся і будзем далей развіваць і ўдасканальваць матэрыяльна-тэхнічную базу нашых ВНУ. Адкрываць новыя спецыяльнасці і спецыялізацыі для таго, каб наша краіна з'яўлялася сапраўды перадавой ва ўсіх сферах", - звярнуў увагу Ігар Петрышэнка.

На яго думку, стварэнне належных умоў для пражывання дасць магчымасць студэнтам якасна асвойваць спецыяльнасці. Ён таксама падзякаваў будаўнікам, якія ўклаліся ў тэрміны і паспяхова ўвялі новы будынак у эксплуатацыю.

Пасля перадачы сімвалічнага ключа ад інтэрната віцэ-прэм'ер разам з міністрам адукацым Андрэем Іванцом, рэктарам БНТУ Сяргеем Харытончыкам, рэктарам БДТУ Ігарам Войтавым наведаў залу для аэробікі, трэнажорную залу, блок для пражывання, медыцынскі пункт, буфет.

Будынак інтэрната мае 221 жылы блок. На першым паверсе - вестыбюль, адміністрацыйныя памяшканні, канферэнц-зала, пральня, медыцынскія памяшканні, на другім - трэнажорныя і гімнастычныя залы, з трэцяга па 16-ы - жылыя паверхі і пакоі дяя заняткаў.

Раней у краіне былі ўведзены новы інтэрнат для студэнтаў БДУФК (2024 год), а таксама БДМУ і БДУІР (2023 год).-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі