Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 лістапада 2019, 19:55

Петрышэнка лічыць эфектыўным фармат сумеснай калегіі міністэрстваў аховы здароўя Беларусі і Расіі

12 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Ігар Петрышэнка лічыць эфектыўным фармат сумеснай калегіі міністэрстваў аховы здароўя Беларусі і Расіі. Аб гэтым віцэ-прэм'ер паведаміў сёння на сустрэчы з міністрам аховы здароўя Расіі Веранікай Скварцовай, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Такі фармат, як сумесныя калегіі, унікальны і, самае галоўнае, эфектыўны. Сёння была ўжо шостая калегія, абмяркоўвалася актуальная праблематыка, - адзначыў Ігар Петрышэнка. - Думаю, рашэнні, прынятыя на сумеснай калегіі, абавязкова будуць рэалізаваны".

"Мы вырашаем аднолькавыя задачы, у першую чаргу ў сферы дэмаграфіі. А тут у медыцыны першачарговая роля, захаванне здароўя і жыцця людзей, прафілактыка захворванняў, высокатэхналагічныя аперацыі, абмен навуковымі распрацоўкамі, падрыхтоўка кадраў", - дадаў віцэ-прэм'ер.

Вераніка Скварцова пагадзілася, што ў Беларусі і Расіі адзначаюцца падобныя працэсы ў плане дэмаграфіі, тэхналагічным развіцці медыцыны. "У нас ёсць платформа Еўразійскага эканамічнага саюза, унутры якога мы фактычна гарманізуем нашы нарматыўныя, заканадаўчыя падыходы да вырашэння розных праблем", - сказала міністр.

Яна выказала гатоўнасць развіваць супрацоўніцтва з беларускімі калегамі. Паводле яе слоў, з развіццём лічбавых тэхналогій ёсць магчымасць выкарыстання тэлемедыцыны з падключэннем тэхналогій, якія ёсць у Беларусі і Расіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі