Сцяг Серада, 1 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 красавіка 2024, 15:20

Петрышэнка: кожны год мы павышаем якасць паслуг, каб турысты вярталіся ў Беларусь

18 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі кожны год павышаюць якасць турыстычных паслуг, каб турысты былі зацікаўлены ў паўторным наведванні нашай краіны разам са сваёй сям'ёй, блізкімі і сябрамі. Аб гэтым на адкрыцці міжнароднай выстаўкі-кірмашу турыстычных паслуг "Адпачынак" заявіў намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы актыўна развіваем унутраны турызм, і беларусы ўсё больш пазнаюць сваю краіну. З пачатку бягучага года кожны месяц прысвячаем новаму віду турызму: адукацыйнаму - студзень, аздараўленчаму і медыцынскаму - люты, прамысловаму - сакавік, а дзелавому - красавік. Усе гэтыя віды турызму мы актыўна папулярызуем", - сказаў Ігар Петрышэнка.

У год 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў вельмі важна развіццё патрыятычнага турызму. "Генным кодам беларусам прапісана шанаваць подзвіг нашых продкаў, якія адстаялі мір і незалежнасць краіны", - адзначыў віцэ-прэм'ер.

Беларусь вельмі зацікаўлена ў прыездзе турыстаў. "Нам важна, каб яны ўбачылі, як жыве наша краіна і які ў нас узровень паслуг. З году ў год мы павышаем якасць турыстычных паслуг, каб кожны госць быў зацікаўлены ў паўторым наведванні Беларусі, - падкрэсліў Ігар Петрышэнка. - Кожны рэгіён нашай краіны мае сваю адметнасць і так званае залатое кальцо. Усё гэта будзе прадэманстравана ў час актыўнай трохдзённай работы выстаўкі".
Намеснік прэм'ер-міністра выказаў надзею, што ўдзельнікі выстаўкі правядуць карысныя перагаворы, падпішуць пагадненні аб супрацоўніцтве і будуць эфектыўна развіваць беларускі турыстычны патэнцыял. "Гэтаму садзейнічаюць аўтамабільныя, чыгуначныя і авіяцыйныя зносіны. Мы пастаянна адкрываем новыя авіярэйсы, у прыватнасці з Расіяй. Будзем падтрымліваць адкрыццё высакаскорасных магістралей. Акрамя таго, у нас добрая аўтамабільная інфраструктура", - рэзюмаваў Ігар Петрышэнка.

З 18 па 20 красавіка ў Мінску праходзіць 26-я міжнародная выстаўка-кірмаш "Адпачынак". Гэта самая вялікая турыстычная выстаўка Беларусі ў катэгорыі "Турызм і адпачынак". Яна ўяўляе сабой міжнародную дзелавую пляцоўку для краін, рэгіёнаў і турыстычных кампаній з усяго свету, якія прэзентуюць свае прадукты і паслугі на беларускім рынку.

Ва ўдзельнікаў і наведвальнікаў выстаўкі ёсць магчымасць сустрэцца з прадстаўнікамі сусветных турыстычных асацыяцый, рэгулятарамі галіны, знайсці новых кліентаў і партнёраў, даведацца пра трэнды індустрыі на ўнікальных мерапрыемствах дзелавой праграмы. Гэта эфектыўная бізнес-пляцоўка для рэкламы турыстычных маршрутаў, новых тураў, сустрэч са старымі партнёрамі, наладжвання новых дзелавых кантактаў.

У бягучым годзе ў выстаўцы прымае ўдзел больш за 300 экспанентаў. Сярод краін-удзельніц Туркменістан, Узбекістан, Палесціна, Куба, Турцыя, Кыргызстан, Расія. Упершыню на выстаўцы прадстаўлены ўсе 118 раёнаў нашай краіны. Таксама ўдзельнічаюць 27 рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі.

Арганізатарамі выстаўкі выступаюць дзяржаўнае прадпрыемства "БелЭкспа", Міністэрства спорту і турызму, Нацыянальнае агенцтва па турызме. Генеральны партнёр выстаўкі - Ніжагародская вобласць Расійскай Федэрацыі.-0-

Фота Віталя Піваварчыка
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі