Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 снежня 2021, 09:01

Петрышэнка і Мезенцаў абмеркавалі ўзаемадзеянне ў Саюзнай дзяржаве

9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка правёў сустрэчу з дзяржаўным сакратаром Саюзнай дзяржавы Дзмітрыем Мезенцавым, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У час сустрэчы абмеркаваны актуальныя пытанні беларуска-расійскага ўзаемадзеяння ў рамках Саюзнай дзяржавы. "Па маім курыруемым напрамку ўсё, што задаецца і зададзена ў рамках Саюзнай дзяржавы, пачынаючы ад дзвюх саюзных праграм па турызме і ўніфікацыі ў сацыяльна-працоўнай сферы, паспяхова выконваецца. Мы актыўна пачалі выпрацоўку адпаведных падыходаў яшчэ да таго, як праграмы былі зацверджаны", - сказаў Ігар Петрышэнка.

Паводле яго слоў, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі па запрашэнні прэм'ер-міністра Расіі Міхаіла Мішусціна азнаёмілася з лічбавай платформай і вывучыла новыя падыходы да сацыяльнай абароны грамадзян у Расіі. "Гэта тое, што мы будзем уніфікаваць. Калегія двух міністэрстваў спорту і турызму адбылася ў Санкт-Пецярбургу. На наступным тыдні міністэрствы аховы здароўя праводзяць калегію. Таксама ў планах правесці сумесныя калегіі ў міністэрстваў адукацыі і культуры", - расказаў віцэ-прэм'ер.

Таксама Ігар Петрышэнка закрануў тэму ўзаемнага прызнання сертыфікатаў аб вакцынацыі супраць COVID-19.

Акрамя таго, бакі абмеркавалі сітуацыю на беларуска-польскай граніцы. "Для нас вельмі важна, каб усе тыя інстытуты, якія ёсць у рамках Саюзнай дзяржавы, пастаянна і сістэмна рэагавалі на гэту сітуацыю", - адзначыў Ігар Петрышэнка.

Акрамя гэтага, удзельнікі сустрэчы адзначылі важнасць тэмы генацыду савецкага народа ў час Вялікай Айчыннай вайны. "Гэтай тэме мы ўдзяляем пільную ўвагу. Нашы генпракуратуры актыўна ўзаемадзейнічаюць па такім напрамку. Гэту тэму ў парадку дня саюзна-інтэграцыйнай праблематыкі ўсяляк трэба актывізаваць і развіваць", - канстатаваў намеснік прэм'ер-міністра.

Дзмітрый Мезенцаў праінфармаваў, што восенню наступнага года Вялікі тэатр Расіі чакае ў сябе з гастролямі Вялікі тэатр Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі