Фота з архіва
6 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ЕАЭС за 10 гадоў дасягнуў значных вынікаў, мы рухаемся ў правільным напрамку. Аб гэтым заявіў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Ігар Петрышэнка ў час сустрэчы з членам Калегіі (міністрам) па канкурэнцыі і антыманапольным рэгуляванні Еўразійскай эканамічнай камісіі Максімам Ермаловічам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Абмяркуем актуальныя пытанні развіцця нашага ўзаемадзеяння ў ЕАЭС. Дарэчы, у гэтым годзе юбілейная дата - святкуем 10-годдзе саюза і адзначаем пэўныя станоўчыя вынікі. ВУП саюза па выніках 2023 года вырас да $2,3 трлн у эквіваленце. Аб'ём узаемнага гандлю фактычна павялічыўся ў два разы. Знешні гандаль саюза (з трэцімі краінамі) вырас амаль на 60 працэнтаў. Прамысловая кааперацыя павялічылася на 22 працэнты за дзесяцігоддзе, фактычна ў 2,5 раза мы павялічылі ўзаемныя пастаўкі па прамкааперацыі. Калі ў 2015 годзе было адмоўнае сальда гандлю сельгаспрадукцыяй, то цяпер яно дадатнае. Забяспечанасць прадуктамі харчавання ў саюзе павялічылася да 90 працэнтаў. Усе гэтыя вынікі сведчаць аб тым, што мы ў правільным напрамку рухаемся", - сказаў Ігар Петрышэнка.
На сустрэчы абмяркоўвалася антыманапольная палітыка і пытанні развіцця канкурэнцыі ў саюзе. "Для нас вельмі важна пашырэнне пераліку дзяржзакупак, паколькі роля гэтага інстытута ў ЕАЭС пастаянна ўзрастае. Хачу выслухаць вашы прапановы і падыходы", - адзначыў віцэ-прэм'ер.
У наступным годзе старшынства ў ЕАЭС пераходзіць да Беларусі. "2025 год знакавы. Мы павінны будзем падвесці вынікі рэалізацыі стратэгіі развіцця. А таксама закласці асноўныя прынцыпы, падыходы ў рэалізацыю той дэкларацыі, якую падпісалі кіраўнікі нашых дзяржаў у снежні 2023 года, аб далейшым развіцці нашага саюза да 2030 года і аб перспектывах да 2045 года", - звярнуў увагу Ігар Петрышэнка.
Паводле яго слоў, Беларусь плануе ў час свайго старшынства захоўваць пераемнасць у рэалізацыі ініцыятыў і прапаноўваць новыя падыходы, каб насельніцтва краін пяцёркі больш адчувала перавагі ад еўразійскай інтэграцыі, у тым ліку ў сферы транспартных зносін, турызму, працаўладкавання.-0-