Ігар Петрышэнка
14 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржава стварае ўсе неабходныя ўмовы для забеспячэння занятасці людзей з інваліднасцю і дае ім дастаткова магчымасцей для самарэалізацыі. Аб гэтым пасля пасяджэння Рэспубліканскага міжведамаснага савета па правах інвалідаў расказаў намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Пасяджэнню папярэднічаў візіт прадстаўнічай дэлегацыі ў швейны цэх вытворча-гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства "Баркос" Беларускага таварыства інвалідаў. Са спецыфікай вытворчасці, 54 працэнты работнікаў якога з'яўляюцца людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі, членаў Савета пазнаёміла дырэктар швейнага прадпрыемства Алеся Мургузава. "85-90 працэнтаў нашых магутнасцей задзейнічаны ў выкананні ведамасных заказаў сілавых структур: па выйграных тэндарах мы абшываем Міністэртва абароны, Генеральную пракуратуру, Мытны камітэт, Дзяржаўны пагранічны камітэт. Ёсць таксама заказы медыцынскага прызначэння. Перапрафіляваліся мы не так даўно. Перш мы займаліся вытворчасцю, у асноўным, простых вырабаў - сталовай і пасцельнай бялізны, прымітыўных медыцынскіх вырабаў. Цяпер работы стала больш, яна цікавейшая, але разам з тым і больш працаёмкая. Мая ўстойлівая пазіцыя - работа на ўнутраны рынак і першачарговае забеспячэнне дзяржаўнага сектара. Наколькі дазваляюць нашы магутнасці, імкнёмся спраўляцца з задачай", - падкрэсліла дырэктар.
"Грамадская арганізацыя "Беларускае таварыства інвалідаў" налічвае 43 тыс. членаў і 56 прадпрыемстваў. На прыкладзе сённяшняй вытворчасці вы маглі пераканацца, наколькі якасны пашыў спецыяльнага адзення яны забяспечваюць. Больш за 50 працэнтаў працуючых там - людзі з інваліднасцю. Гэта відавочны доказ таго, што дзяржава стварае ўсе неабходныя ўмовы для забеспячэння занятасці людзей з інваліднасцю і прадстаўляе ім дастаткова магчымасцей для самарэалізацыі. "Беларускаму таварыству інвалідаў" у 2023 годзе было прадастаўлена Br9 млн ільгот (па падатках на дабаўленую вартасць, на прыбытак, на нерухомую маёмасць). Усе неабходныя ўмовы для асаблівых прадпрыемстваў мы стварылі", - прывёў лічбы Ігар Петрышэнка.
Віцэ-прэм'ер расказаў журналістам, што была дасягнута дамоўленасць яшчэ раз прааналізаваць бізнес-планы гэтых арганізацый і стварыць групы, якія дадуць магчымасць якасна правесці паглыбленую дыягностыку эфектыўнасці функцыянавання вытворчасцей і выбудаваць бізнес-мадэлі на перспектыву, каб паказаць, што на такіх прадпрыемствах "мы можам працаваць на аснове перадавых тэхналогій, павышаць узровень сярэдняй заработнай платы і забяспечваць дастойны сацпакет для занятых у іх".
Адным з ключавых пытанняў пасяджэння стала пытанне стварэння даступнага асяроддзя для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Аб тым, што ўжо зроблена, а што яшчэ трэба будзе зрабіць, у сваім дакладзе членам Савета расказала намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Марына Арцёменка. "Даступнасць асяроддзя і бесперашкодны доступ да будынкаў і збудаванняў, транспарту і інфармацыі сёння з'яўляюцца адной з важнейшых умоў сацыяльнай інклюзіі інвалідаў. З прыняццем закона "Аб правах інвалідаў і сацыяльнай інтэграцыі" ў нашай краіне быў выбудаваны сістэмны падыход па забеспячэнні даступнага асяроддзя. Трэба адзначыць: калі параўноўваць нарматыўную прававую базу з заканадаўствам СНД, мы сёння самыя перадавыя ў гэтай сферы, - падкрэсліла Марына Арцёменка. - Мы ўвялі абавязковыя правілы, і ў нашай краіне нельга пабудаваць дом, калі ў праектна-каштарыснай дакументацыі не ўлічаны ўсе пытанні комплекснай даступнасці, прычым як для інвалідаў з парушэннямі апорна-рухальнага апарата, так і з парушэннямі зроку і слыху. Гэтымі правіламі вызначаны пералік абавязковых элементаў даступнага асяроддзя (іх сёння 12) і ўпершыню ўведзены ўзроўні даступнасці аб'ектаў".
Хібы ўсё ж ёсць, і віцэ-прэм'ер у час пасяджэння арыентаваў не маскіраваць праблемы, а выносіць іх на адкрытае абмеркаванне для арганізацыі сумеснай далейшай работы па іх устараненні. Адно з набалелых пытанняў звязана з кропкавым неўстараненнем дэфектаў кладкі тактыльнай пліткі. "Мы прааналізавалі 744 такія аб'екты, добраўпарадкаваныя для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, і выявілі парушэнні. Заўважу, што колькасць правяраемых аб'ектаў, як і недахопаў, выяўленых на іх, павялічылася ў параўнанні з папярэднім годам, - звярнуў увагу намеснік старшыні Дзяржстандарту Аляксандр Бурак. - Наша работа нацэлена на пошук аптымальных шляхоў вырашэння і ўстаранення тых парушэнняў, якія мы раней выяўлялі. Колькасць прыцягнутых да адказнасці службовых асоб у тым ліку павялічылася. На што мы звяртаем увагу і якія дэфекты ў рабоце з тактыльнай пліткай выяўляем? Гэта недахопы, звязаныя з невыкананнем патрабаванняў Дзяржстандарту і класа бетону, а таксама недахопы ў сувязі з высокай кладкай тактыльнай пліткі".
У размове з журналістамі віцэ-прэм'ер не абмінуў вострыя пытанні. "Мы акцэнтавалі ўвагу на недахопах і далі канкрэтныя даручэнні адказным у самы кароткі тэрмін іх устараніць. У цэлым мы выконваем планавыя паказчыкі. На сёння 20,9 працэнта ўсіх аб'ектаў забяспечаны даступным асяроддзем для людзей з інваліднасцю. Мы плануем, што да 2026 года выйдзем на 25 працэнтаў, а за пяцігодку спадзяёмся падняць паказчык да 50 працэнтаў. Сёння ўсе аб'екты, якія будуюцца, праектуюцца з улікам такіх асаблівасцей. Удасканальваецца і стандартызацыя ў гэтай сферы", - удакладніў Ігар Петрышэнка.
Яшчэ адно пытанне на парадку дня - разгляд даклада, які павінен быць прадстаўлены ў структуры ААН па выкананні Беларуссю Канвенцыі аб правах інвалідаў. Яе ўдзельнікі пасяджэння прынялі, прыйшоўшы да высновы, што дзяржава ў поўнай меры выконвае свае сацыяльныя абавязацельствы перад людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі.

І сілы, і жаданне для нарошчвання аб'ёмаў вытворчасці ў супрацоўнікаў і кіраўніцтва ёсць. Дырэктар прадпрыемства толькі звярнулася да віцэ-прэм'ера з просьбай адшукаць больш прасторнае і абсталяванае памяшканне - у старым супрацоўнікам ужо цесна. Ігар Петрышэнка даручыў прадметна ўключыцца ў вырашэнне пытання. "Гэтыя людзі працуюць на эканоміку нашай краіны. Гэта не бутафорыя, а рэальныя заказы, таму займіцеся пытаннем, адшукайце сродкі і знайдзіце памяшканне", - арыентаваў намеснік прэм'ер-міністра.
"Грамадская арганізацыя "Беларускае таварыства інвалідаў" налічвае 43 тыс. членаў і 56 прадпрыемстваў. На прыкладзе сённяшняй вытворчасці вы маглі пераканацца, наколькі якасны пашыў спецыяльнага адзення яны забяспечваюць. Больш за 50 працэнтаў працуючых там - людзі з інваліднасцю. Гэта відавочны доказ таго, што дзяржава стварае ўсе неабходныя ўмовы для забеспячэння занятасці людзей з інваліднасцю і прадстаўляе ім дастаткова магчымасцей для самарэалізацыі. "Беларускаму таварыству інвалідаў" у 2023 годзе было прадастаўлена Br9 млн ільгот (па падатках на дабаўленую вартасць, на прыбытак, на нерухомую маёмасць). Усе неабходныя ўмовы для асаблівых прадпрыемстваў мы стварылі", - прывёў лічбы Ігар Петрышэнка.
Віцэ-прэм'ер расказаў журналістам, што была дасягнута дамоўленасць яшчэ раз прааналізаваць бізнес-планы гэтых арганізацый і стварыць групы, якія дадуць магчымасць якасна правесці паглыбленую дыягностыку эфектыўнасці функцыянавання вытворчасцей і выбудаваць бізнес-мадэлі на перспектыву, каб паказаць, што на такіх прадпрыемствах "мы можам працаваць на аснове перадавых тэхналогій, павышаць узровень сярэдняй заработнай платы і забяспечваць дастойны сацпакет для занятых у іх".
Адным з ключавых пытанняў пасяджэння стала пытанне стварэння даступнага асяроддзя для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Аб тым, што ўжо зроблена, а што яшчэ трэба будзе зрабіць, у сваім дакладзе членам Савета расказала намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Марына Арцёменка. "Даступнасць асяроддзя і бесперашкодны доступ да будынкаў і збудаванняў, транспарту і інфармацыі сёння з'яўляюцца адной з важнейшых умоў сацыяльнай інклюзіі інвалідаў. З прыняццем закона "Аб правах інвалідаў і сацыяльнай інтэграцыі" ў нашай краіне быў выбудаваны сістэмны падыход па забеспячэнні даступнага асяроддзя. Трэба адзначыць: калі параўноўваць нарматыўную прававую базу з заканадаўствам СНД, мы сёння самыя перадавыя ў гэтай сферы, - падкрэсліла Марына Арцёменка. - Мы ўвялі абавязковыя правілы, і ў нашай краіне нельга пабудаваць дом, калі ў праектна-каштарыснай дакументацыі не ўлічаны ўсе пытанні комплекснай даступнасці, прычым як для інвалідаў з парушэннямі апорна-рухальнага апарата, так і з парушэннямі зроку і слыху. Гэтымі правіламі вызначаны пералік абавязковых элементаў даступнага асяроддзя (іх сёння 12) і ўпершыню ўведзены ўзроўні даступнасці аб'ектаў".
Хібы ўсё ж ёсць, і віцэ-прэм'ер у час пасяджэння арыентаваў не маскіраваць праблемы, а выносіць іх на адкрытае абмеркаванне для арганізацыі сумеснай далейшай работы па іх устараненні. Адно з набалелых пытанняў звязана з кропкавым неўстараненнем дэфектаў кладкі тактыльнай пліткі. "Мы прааналізавалі 744 такія аб'екты, добраўпарадкаваныя для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, і выявілі парушэнні. Заўважу, што колькасць правяраемых аб'ектаў, як і недахопаў, выяўленых на іх, павялічылася ў параўнанні з папярэднім годам, - звярнуў увагу намеснік старшыні Дзяржстандарту Аляксандр Бурак. - Наша работа нацэлена на пошук аптымальных шляхоў вырашэння і ўстаранення тых парушэнняў, якія мы раней выяўлялі. Колькасць прыцягнутых да адказнасці службовых асоб у тым ліку павялічылася. На што мы звяртаем увагу і якія дэфекты ў рабоце з тактыльнай пліткай выяўляем? Гэта недахопы, звязаныя з невыкананнем патрабаванняў Дзяржстандарту і класа бетону, а таксама недахопы ў сувязі з высокай кладкай тактыльнай пліткі".
У размове з журналістамі віцэ-прэм'ер не абмінуў вострыя пытанні. "Мы акцэнтавалі ўвагу на недахопах і далі канкрэтныя даручэнні адказным у самы кароткі тэрмін іх устараніць. У цэлым мы выконваем планавыя паказчыкі. На сёння 20,9 працэнта ўсіх аб'ектаў забяспечаны даступным асяроддзем для людзей з інваліднасцю. Мы плануем, што да 2026 года выйдзем на 25 працэнтаў, а за пяцігодку спадзяёмся падняць паказчык да 50 працэнтаў. Сёння ўсе аб'екты, якія будуюцца, праектуюцца з улікам такіх асаблівасцей. Удасканальваецца і стандартызацыя ў гэтай сферы", - удакладніў Ігар Петрышэнка.
Яшчэ адно пытанне на парадку дня - разгляд даклада, які павінен быць прадстаўлены ў структуры ААН па выкананні Беларуссю Канвенцыі аб правах інвалідаў. Яе ўдзельнікі пасяджэння прынялі, прыйшоўшы да высновы, што дзяржава ў поўнай меры выконвае свае сацыяльныя абавязацельствы перад людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі.
"Мы правялі сацыялагічныя даследаванні, накіраваныя на аналіз адносін нашага грамадства да людзей з абмежаванымі магчымасцямі. 95 працэнтаў рэспандэнтаў пацвердзілі гатоўнасць аказваць усялякае садзейнічанне і дапамогу людзям з абмежаванымі магчымасцямі. Гэта сведчыць аб шчырых і добрых адносінах беларусаў да тых, хто воляй лёсу або з-за жыццёвых абставін атрымаў інваліднасць", - рэзюмаваў намеснік прэм'ер-міністра.-0-
Фота Максіма Гучака