Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 чэрвеня 2021, 14:57

Петрышэнка: дзеці больш за ўсіх маюць патрэбу ў абароне і заўсёды павінны адчуваць клопат

1 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка ў Міжнародны дзень абароны дзяцей наведаў 2-ю гарадскую дзіцячую клінічную бальніцу Мінска, дзе павіншаваў маленькіх пацыентаў са святам і пажадаў найхутчэйшага выздараўлення, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дзеці - самае каштоўнае, што ў нас ёсць. "Іх трэба абараняць ад усіх выклікаў, абараняць іх здароўе, абараняць ад якіх-небудзь шкодных уздзеянняў навакольнага асяроддзя. А самае галоўнае - нашы дзеці павінны адчуваць пастаянны клопат", - падкрэсліў Ігар Петрышэнка. Гэты клопат праяўляецца ва ўсіх сферах жыцця, але асабліва ў адукацыі і ахове здароўя.

Усе чатыры лячэбныя аддзяленні 2-й гарадской дзіцячай клінічнай бальніцы ў гэтыя дні працуюць у звычайным рэжыме па сваім профілі, адзначылі ў адміністрацыі клінікі. Напрыклад, ва ўралагічным, якое можа прымаць да 60 дзяцей, цяпер лячэнне праходзяць 43. Сярод іх нямала малышоў, якіх асабліва парадавалі падарункі, прынесеныя гасцямі, - развіваючыя канструктары і наборы для малявання. Такія падарункі перададзены і ў астатнія гульнявыя пакоі кожнага аддзялення. З пацыентамі старэйшымі Ігар Петрышэнка сустрэўся ў "Школе "Цукровага дыябету" аддзялення эндакрыналогіі, дзе дзеці з такім захворваннем вучацца жыць са сваім дыягназам, правільна выбіраць прадукты харчавання.

"Мы пастараліся аблегчыць знаходжанне дзяцей новымі развіваючымі цацкамі і ўвагай і пажадаць найхутчэйшага выздараўлення. Каб потым яны з добрым настроем вярнуліся ў свае сем'і і з новымі сіламі акунуліся ў цудоўную пару канікулаў", - дадаў віцэ-прэм'ер.

Усяго ў структуры ўстановы 212 ложкаў: па 60 нефралагічнага і ўралагічнага профілю, па 40 - кардыялагічнага і эндакрыналагічнага, яшчэ 12 - аддзяленні анестэзіялогіі і рэанімацыі. Працуе аддзяленне гемадыялізу на 6 месцаў у змену.

На базе клінікі функцыянуюць тры рэспубліканскія цэнтры: дзіцячай уралогіі, дзіцячай нефралогіі і замяшчальнай нырачнай тэрапіі, дзіцячай эндакрыналогіі. Зразумела, аснашчэнне ГКБ самае сучаснае, а кваліфікацыя медперсаналу адпавядае такому ўзроўню. У мінулым годзе праведзена мадэрнізацыя памяшкання ізатопнай лабараторыі пад устаноўку новай гама-камеры.

База клінікі актыўна выкарыстоўваецца для амбулаторных пацыентаў, якія могуць атрымаць кансультацыю і прайсці абследаванне ў гарадскім дзіцячым эндакрыналагічным цэнтры, міжраённым эндаскапічным кабінеце, ва ўрача-ўролага і нефролага кансультатыўна-дыягнастычнага аддзялення, у кансультатыўным кардыялагічным кабінеце.

Медыцынскую дапамогу ў клініцы (правядзенне трансплантацыі ныркі, уралагічныя аперацыі, лабараторныя даследаванні і інш.) аказваюць пацыентам з Расіі, Украіны, Казахстана, Кыргызстана, Грузіі, Туркменістана, Венгрыі, Азербайджана, Балгарыі, Ізраіля, Польшчы, Палесціны і іншых краін. У 2020 годзе ад экспарту паслуг атрымана больш за $1 млн. Па платных паслугах для грамадзян Беларусі атрымана Br248 тыс. Удзельная вага пазабюджэтных сродкаў да бюджэтнага фінансавання за 2020 год склала 27,7 працэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі