Сцяг Чацвер, 28 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 чэрвеня 2024, 15:17

Петрышэнка: больш як 4 тыс. адораных і матываваных юнакоў і дзяўчат паступілі ў ВНУ без экзаменаў

20 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш як 4 тыс. адораных і матываваных юнакоў і дзяўчат паступілі ў ВНУ без уступных іспытаў. Аб гэтым заявіў намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка ў час сумеснага пасяджэння Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сур'ёзным выпрабаваннем для сістэмы адукацыі за апошні год стала правядзенне ўступнай кампаніі па новых правілах. Адзначу, што гэтыя навацыі далі станоўчы эфект - больш як 4 тыс. адораных і матываваных юнакоў і дзяўчат паступілі ў ВНУ без уступных іспытаў, 17 тыс. абітурыентаў-мэтавікоў, выпускнікоў каледжаў залічаны па выніках унутраных экзаменаў. Дадатковыя траекторыі паступлення створаны абітурыентам у рэгіянальныя ВНУ па выніках універсітэцкіх алімпіяд, выпускнікам профільных класаў прафесійнай накіраванасці і ваенна-патрыятычных клубаў, выпускнікам ліцэяў пры ўніверсітэтах і Нацыянальнага дізцячага тэхнапарка", - адзначыў Ігар Петрышэнка.

"З гэтага года права залічэння ў ВНУ без экзаменаў прадастаўлена пераможцам абласнога этапу рэспубліканскай школьнай алімпіяды - на педагагічныя і шэраг найбольш запатрабаваных эканомікай спецыяльнасцей, а таксама ў рэгіянальныя ВНУ яшчэ і на спецыяльнасці, па якіх прадмет алімпіяды з'яўляецца профільным", - расказаў віцэ-прэм'ер.

"Як вынік - зніжэнне паступлення выпускнікоў ва ўстановы адукацыі за мяжой і прыток найбольш адораных дзяцей у нашы ВНУ. У 2023 годзе 94,5 працэнта выпускнікоў сярэдняй школы паступілі ў айчынныя ВНУ і каледжы", - дапоўніў Ігар Петрышэнка.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі