ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 28 кастрычніка 2021
Мінск Ясна +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 кастрычніка 2021, 12:11

Петрышэнка: Беларусь накіравала ў гэтым годзе Br700 млн на даплаты медыкам, якія працуюць з COVID-19

Фота з архіва
Фота з архіва

13 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь накіравала ў гэтым годзе Br700 млн на даплаты медыкам, якія працуюць з COVID-19, паведаміў журналістам намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка на палях 34-га пасяджэння Савета па супрацоўніцтве ў галіне аховы здароўя Садружнасці Незалежных Дзяржаў у Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Па мінулым годзе гэта было больш за Br0,5 млрд. Мы па гэтым годзе ўжо назіраем, што на Br200 млн перавысілі параметры мінулага года. Усяго ў гэтым годзе на барацьбу з COVID-19 накіравана Br1230 млн. Сапраўды, адцягненне на барацьбу з COVID-19 фінансавых сродкаў даволі значнае", - сказаў Ігар Петрышэнка.

Адказваючы на пытанне, ці плануе Беларусь прыцягваць сродкі СААЗ для барацьбы з COVID-19, віцэ-прэм'ер паведаміў, што гэта пытанне не абмяркоўвалася. "У плане фінансавых аспектаў мы гэту тэму не закраналі. Гэта пытанне па фінансавых аспектах не ўзнімалася і не стаіць у парадку дня. Мы спраўляемся тымі сіламі і рэсурсамі, якія ў нас ёсць", - падкрэсліў ён.

Ігар Петрышэнка адзначыў, што сёння ў парадку дня - пытанні, звязаныя з сумеснай работай па барацьбе з COVID-19, перамяшчэннем грамадзян, актуалізацыяй пратаколаў лячэння гэтага захворвання, узаемным прызнаннем сертыфікатаў аб вакцынацыі, узаемным прызнаннем вакцын. "Каб гэта быў не проста рыначны складнік, а ў першую чаргу прафілактычны складнік. Ёсць пэўныя шляхі барацьбы з COVID-19, розныя краіны з улікам рэкамендацый СААЗ выбралі ўласны шлях барацьбы з інфекцыяй. І жыццё паказала, што шлях, які выбрала Рэспубліка Беларусь, прадэманстраваў эфектыўнасць. Асноўная задача, якую мы сёння абмяркоўвалі з кіраўнікамі профільных міністэрстваў, - прадаўжэнне вакцынацыі, актыўнае ўкараненне ў рамках СНД дадатку "Падарожнічаю без COVID-19", - дадаў ён.

Ігар Петрышэнка
Ігар Петрышэнка

Віцэ-прэм'ер дадаў, што сёння на пасяджэнні савета будзе абмяркоўвацца сумеснае аператыўнае прыняцце тых ці іншых рашэнняў, каб на прасторы СНД была ўзгодненасць па ліквідацыі і процідзеянні распаўсюджванню COVID-інфекцыі.

34-е пасяджэнне Савета па супрацоўніцтве ў галіне аховы здароўя Садружнасці Незалежных Дзяржаў праходзіць у Мінску 13-14 кастрычніка. Членамі савета з'яўляюцца міністры аховы здароўя і галоўныя дзяржаўныя санітарныя ўрачы. Удзел у пасяджэнні таксама прымаюць дырэктар Еўрапейскага рэгіянальнага бюро СААЗ Ханс Клюге і рэгіянальны дырэктар ЭНЭЙДС для краін Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі. Плануецца, што Ханс Клюге падзеліцца сваім меркаваннем аб уроках, атрыманых у ходзе пандэміі COVID-19, у кантэксце забеспячэння гатоўнасці да надзвычайных сітуацый і рэагавання на іх.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі