Сцяг Аўторак, 27 лютага 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 лютага 2024, 15:48

Петрышэнка аб кропках росту Баранавіч: выкарыстоўваць прамысловы патэнцыял і прыцягваць інвестыцыі 

9 лютага, Баранавічы /Кар. БЕЛТА/. Баранавічы павінны актыўней выкарыстоўваць прамысловы патэнцыял і прыцягваць інвестыцыі. Аб гэтым заявіў намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка па выніках пасяджэння Баранавіцкага гарвыканкама, на якім разгледжаны вынікі 2023 года і абмеркаваны задачы на 2024-ы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У час пасяджэння адбыўся грунтоўны і канструктыўны дыялог. "Выпрацавалі і намецілі канкрэтныя шляхі вырашэння пытанняў, якія звязаны з выкананнем паказчыкаў, у першую чаргу звязаных з экспартам прадукцыі і паслуг, ростам заработнай платы, эфектыўнасцю вытворчасці, поўнай загрузкай магутнасцей, інавацыйным і інвестыцыйным развіццём тых ці іншых прадпрыемстваў і арганізацый. У поўнай меры яны павінны выконваць свае абавязацельствы", - сказаў ІгарПетрышэнка.

Ён падкрэсліў, што рост эканомікі дае магчымасць развіваць усе сферы жыццядзейнасці, выконваць сацыяльныя абавязацельствы і гарантыі. "Трэба максімальна задзейнічаць прамысловы патэнцыял. Усё, што карыстаецца павышаным попытам на рынку, павінна быць выраблена якасна і эфектыўна прададзена. Па-другое, трэба актыўна напрацоўваць новыя інвестыцыйныя праекты. У горадзе сфарміравана база для развіцця прамысловасці, ёсць кваліфікаваныя кадры і неабходныя кампетэнцыі, маецца развітая сістэма энерга- і водазабеспячэння. Вядзецца будаўніцтва індустрыяльнага парка. Усё гэта адносіцца да ліку ключавых крытэрыяў, якія прымаюцца пад увагу інвестарамі пры выбары лакацыі для новых інвестпраектаў", - звярнуў увагу віцэ-прэм’ер.

Таксама закранулі ў размове і пытанні ЖКГ, будаўніцтва жылля, развіцця інфраструктуры, гарадскога асяроддзя, функцыянавання сацыяльнай сферы. Асаблівы акцэнт зроблены на ахове здароўя. "У поўнай меры мы павінны выправіць тыя недахопы, якія былі выяўлены і кантралюючымі, і нагляднымі органамі, і маніторынгавай групай. Павінны стандарты, якія ў поўнай меры забяспечваюцца, яшчэ далей развіваць, каб у людзей не было нараканняў на якасць аказання медыцынскай дапамогі ў Баранавічах. Тым больш горад выконвае функцыю міжрэгіянальнага цэнтра па аказанні высокатэхналагічнай медыцынскай дапамогі", - заўважыў Ігар Петрышэнка.

Акрамя таго, на пасяджэнні абмеркавалі пытанні падрыхтоўкі і замацавання кадраў, развіцця турызму. "Наогул, усе тыя аспекты, якія датычацца жыцця і развіцця Баранавіч, былі ў полі зроку. Мне здаецца, такі зацікаўлены, канструктыўны дыялог, які адбыўся на пасяджэнні гарвыканкама, паслужыць далейшаму сацыяльна-эканамічнаму развіццю Баранавіч, і людзі гэта адчуюць", - рэзюмаваў намеснік прэм’ер-міністра.-0- 
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі