Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 верасня 2019, 15:53

Першыя замаразкі, парывісты вецер і дажджы - сіноптыкі расказалі пра надвор'е на тыдзень

16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дажджліва і ветрана будзе ў Беларусі на гэтым тыдні, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"На гэтым тыдні атлантычныя цыклоны, перамяшчаючыся па поўначы Еўропы, абумовяць у Беларусі халаднаватае няўстойлівае з кароткачасовымі дажджамі надвор'е. У першай палове тыдня захаваецца парывісты вецер, да выхадных ён стане слабейшым, дажджоў будзе няшмат, у начныя гадзіны пры ясным небе месцамі чакаюцца першыя замаразкі", - расказалі сіноптыкі.

Паводле іх інфармацыі, у аўторак, 17 верасня, умовы надвор'я будзе вызначаць халаднаватая няўстойлівая паветраная маса атлантычнага паходжання, днём будзе адчувацца ўплыў франтальнага раздзелу. Уначы месцамі па Віцебскай вобласці, удзень на большай частцы тэрыторыі рэспублікі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ноччу складзе 5-11 градусаў цяпла, днём - 11-17. Па паўднёвым усходзе Гомельскай вобласці захаваецца надзвычайная пажарная небяспека.

У сераду, 18 верасня, атмасферныя франты абумовяць на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя дажджы. Удзень па паўднёва-заходняй палове захаваецца парывісты вецер. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе плюс 4-9, днём - 8-14 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе - да плюс 16.

У чацвер, 19 верасня, ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі рэспублікі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Удзень у асобных раёнах Брэсцкай вобласці захаваецца парывісты вецер. Тэмпература паветра ноччу складзе ад 2 да 8, днём - 8-15 градусаў цяпла.

У пятніцу, 20 верасня, уначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны таксама чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра складзе 1-8 градусаў цяпла, на глебе ў асобных раёнах магчымы слабыя замаразкі да 0, мінус 2, днём паветра прагрэецца да плюс 7-14.

У суботу, 21 верасня, месцамі па рэспубліцы таксама чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ноччу ў асноўным будзе складаць 1-8 градусаў цяпла, у асобных раёнах чакаюцца слабыя замаразкі да 0, мінус 2. Днём будзе 7-14 градусаў цяпла, па захадзе краіны - да плюс 16.

У нядзелю, 22 верасня, месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы ў асноўным будзе плюс 4-10, па ўсходзе краіны - 1-3 градусы цяпла, у асобных раёнах на глебе чакаюцца слабыя замаразкі да 0, мінус 2. Удзень на тэрыторыю краіны пачне паступаць больш цёплае паветра з паўднёвага захаду Еўропы і тэмпература складзе плюс 10-17, па захадзе краіны чакаецца да 18-21 градусаў цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі