Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 снежня 2021, 13:23

Першыя ўрокі для дзяцей бежанцаў прайшлі ў мабільным адукацыйным цэнтры ў ТЛЦ

24 снежня, Гродна /Кар. БЕЛТА/. Першыя ўрокі для дзяцей бежанцаў правялі ў мабільным адукацыйным цэнтры ў ТЛЦ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння для бежанцаў на граніцы ідзе 47-ы дзень. Знаходзяцца яны ў пункце размяшчэння ў транспартна-лагістычным цэнтры "Брузгі" каля беларуска-польскай граніцы. Цяпер тут каля 600 чалавек, сярод якіх шмат жанчын і дзяцей. Сёння на тэрыторыі побач з ТЛЦ пачаў работу мабільны адукацыйны цэнтр. Арганізатарамі яго выступаюць галоўнае ўпраўленне адукацыі Гродзенскага аблвыканкама і ЮНІСЕФ.

Для правядзення заняткаў з дзецьмі выкарыстоўваюцца два ацяпляльныя модулі. Унутры ёсць неабходная мультымедыйная тэхніка, у тым ліку і з падключэннем да інтэрнэту, уся канцылярыя, завезены вада і фрукты для дзяцей.

"Работу пачалі педагогі і псіхолагі з Гродна, а таксама валанцёры з ліку бежанцаў. У першую чаргу ўпор зроблены на псіхалагічную работу, псіхалагічную разгрузку дзяцей праз заняткі і гульні", - расказаў начальнік галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама Руслан Абрамчык. У першы дзень актыўна ідуць працэсы арганізацыі, вызначаецца парадак наведвання дзецьмі цэнтра, фарміруюцца групы.

Перш за ўсё заняткі будуць арганізаваны для дзяцей узросту пачатковай школы. Руслан Абрамчык адзначыў, што будуць арганізаваны відэаўрокі на роднай для іх мове. Прадметы для выкладання ўзгоднены з іракскімі прадстаўнікамі ЮНІСЕФ. "У першую чаргу гэта матэматыка, родная і замежная мовы, прыродазнаўства і маляванне. Гэтыя дысцыпліны могуць успрымацца дзецьмі падобных узроставых груп пры сумесным навучанні", - падкрэсліў ён.

Работа школы прадоўжыцца столькі, колькі гэта неабходна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі