ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Аўторак, 13 красавіка 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +16°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 лютага 2021, 09:03

Першыя пералётныя птушкі вяртаюцца ў Беларусь

Фота з архіва
Фота з архіва

24 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першыя пералётныя птушкі вяртаюцца ў Беларусь, паведамілі БЕЛТА ў грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны" (АПБ).

"Нягледзячы на марозную і снежную зіму, на поўдні і захадзе краіны ўжо заўважылі першых птушак-мігрантаў. У параўнанні з мінулым годам, калі зіма была цёплай і практычна бясснежнай, птушкі пачалі вяртацца да нас прыкладна на тры тыдні пазней", - адзначылі ў АПБ.

У Бярозаўскім раёне заўважылі першых шэрых гусей і кнігавак. Шэрых гусей бачылі і над Гроднам: яны ляцелі ўздоўж Нёмана ў бок Літвы. А пад Брэстам заўважылі палявых жаўрукоў. "Гэта так званыя блізкія мігранты, якія зімуюць у Паўднёвай, Заходняй і нават Цэнтральнай Еўропе. Часткова такія птушкі застаюцца зімаваць і ў нас. Сярод такіх птушак шэрыя і вялікія белыя чаплі, вялікія бакланы, лысухі, чаротніцы, чорныя дразды, звычайныя канюкі, валавокі і зімародкі", - адзначылі ў грамадскай арганізацыі.

Напрыклад, шпакі, якія да нядаўняга часу лічыліся вестунамі вясны, нават у гэтым годзе назіраліся падчас зімоўкі амаль па ўсёй Беларусі. "А кнігаўкі зімуюць у Заходняй Еўропе, таму няма сумненняў, што мы бачым пералётных птушак", - дадалі ў АПБ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі