Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 снежня 2020, 12:47

Першыя ёлачныя базары пачнуць працаваць у Беларусі 19 снежня

1 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першыя ёлачныя базары пачнуць працаваць у Беларусі 19 снежня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства лясной гаспадаркі.

"Старт перадсвяточнаму гандлю 19 снежня дадуць лясгасы Брэсцкай і Віцебскай абласцей. З 20 і 21 снежня да іх далучацца лясгасы Гродзенскай вобласці, з 21 снежня - Мінскай, з 23 снежня - Гомельскай і Магілёўскай. Усяго будзе арганізавана звыш 1,1 тыс. гандлёвых пунктаў ад лясгасаў, дзе будзе прадстаўлена прадукцыя па мінімальных цэнах", - расказалі ў прэс-службе.

Работа ёлачных базараў будзе арганізавана ва ўсіх абласных і раённых цэнтрах, на тэрыторыі лясніцтваў і лясгасаў. Як і ў мінулым годзе, з-за змененых правіл прадастаўлення гандлёвых плошчаў прадукцыя лясгасаў у сталіцы будзе прадстаўлена толькі ў двух пунктах: у ДЛГУ "Мінскі лясгас" па адрасе вул. Баграціёна, 70 (пачне працаваць з 21 снежня), а таксама на ёлачным базары на вул. Прытыцкага, 146, дзе прадукцыю будзе рэалізоўваць Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр (пачне працаваць з 22 снежня). Разам з тым лясгасамі Мінскай вобласці будзе разгорнуты актыўны гандаль у населеных пунктах, якія прымыкаюць да сталіцы: у Бараўлянах, Сеніцы, Валяр'янаве і інш.

У асартыменце традыцыйна будуць елкі, сосны, а таксама навагоднія букеты і дрэвы ў кадках. Што датычыцца апошніх, то іх будуць прадаваць ва ўсіх населеных пунктах з колькасцю насельніцтва звыш 30 тыс. чалавек. Кошт навагодніх дрэў будзе вар'іравацца ў залежнасці ад віду і памеру, а таксама ад рэгіёна продажу, аднак ён будзе істотна ніжэйшы за кошт аналагічных елак і сосен, прапанаваных прыватнымі арганізацыямі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі.

Больш падрабязную інфармацыю аб пунктах рэалізацыі навагодніх дрэў і іх кошце ў бліжэйшы час апублікуюць на сайтах лесагаспадарчых устаноў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі