ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 8 жніўня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць +20°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 лютага 2015, 18:26

Першы сайт з'явіўся ў даменнай зоне .бел

17 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы сайт з'явіўся ў даменнай зоне .бел, паведамляе БЕЛТА. Ім стаў сайт домен.бел, на якім змешчана інфармацыя аб парадку рэгістрацыі даменаў у беларускай кірылічнай зоне.

"Праз пяць дзён пасля прыняцця саветам дырэктараў ICANN (міжнароднай некамерцыйнай арганізацыі, якая рэгулюе пытанні, звязаныя з даменнымі імёнамі, IP-адрасамі і іншымі аспектамі функцыянавання інтэрнэту. - Заўвага БЕЛТА) рашэння аб дэлегаванні .бел новая кірылічная даменная зона афіцыйна пачала працаваць", - гаворыцца на сайце домен.бел.

Працэс рэгістрацыі сайтаў будзе праходзіць у некалькі этапаў. Першым стартуе прыём заявак на прыярытэтную рэгістрацыю ад уладальнікаў гандлёвых марак і фірменных найменняў юрыдычных асоб. Этап прадоўжыцца тры месяцы і пачнецца ў пачатку вясны. Пасля гэтага будзе праведзена серыя дабрачынных аўкцыёнаў прэміум-даменаў .бел. Этап таксама прадоўжыцца тры месяцы. Усе атрыманыя сродкі будуць накіраваны ў дзіцячыя дамы пад канкрэтныя праекты.

У бліжэйшыя дні будуць апублікаваны дакладныя даты правядзення этапаў, кошт даменаў .бел на этапах прыярытэтнай рэгістрацыі, парадак падачы заявак для ўладальнікаў гандлёвых марак і фірменных юрыдычных асоб.
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі