Фота з архіва
27 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першае пасяджэнне экспертнай групы па ўзгадненні праекта палажэння аб міждзяржаўнай праграме "Кірмаш Садружнасці" адбылося ў Аддзяленні Выканаўчага камітэта СНД у Маскве. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дэпартаменце эканамічнага супрацоўніцтва Выканаўчага камітэта СНД.
Ініцыятыва правядзення "Кірмашу Садружнасці" была выказана Прэзідэнтам Рэспублікі Казахстан Касым-Жамартам Такаевым у кастрычніку 2024 года на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД.
Мерапрыемства прапануецца праводзіць на штогадовай аснове ў гарадах дзяржаў - удзельніц СНД па маршруце Вялікага шаўковага шляху. Першы кірмаш плануецца правесці ў Рэспубліцы Казахстан у 2026 годзе ў старажытным горадзе Таразе. У рамках кірмашу будуць прадстаўлены рамесныя вырабы і народныя промыслы краін СНД, а таксама інавацыйная прадукцыя аграпрамысловага комплексу. Для ўдзельнікаў "Кірмашу Садружнасці" плануецца арганізаваць культурна-масавыя, навучальныя мерапрыемствы, прэзентацыю прадукцыі, знаёмства з мясцовымі звычаямі і традыцыямі, нацыянальнай культурнай спадчынай.
Пасяджэнне экспертнай групы прайшло пад старшынствам Рэспублікі Казахстан з удзелам прадстаўнікоў Беларусі, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана, Узбекістана, паўнамоцных прадстаўнікоў краін СНД у Камісіі па эканамічных пытаннях пры Эканамічным савеце СНД, Выканаўчай дырэкцыі Міждзяржаўнага савета па выставачна-кірмашовай дзейнасці і кангрэснай дзейнасці СНД, а таксама Выканаўчага камітэта СНД.
Эксперты абмеркавалі прапановы па праекце дакумента, якія датычацца арганізацыйных пытанняў правядзення "Кірмашу Садружнасці".
Работа па ўзгадненні праекта палажэння будзе прадоўжана ў ходзе чарговага пасяджэння экспертнай групы, якое плануецца правесці ў кастрычніку 2025 года.-0-