ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 3 чэрвеня 2023
Мінск Ясна +5°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 сакавіка 2023, 11:02

Першы форум маладых адвакатаў Беларусі пройдзе 29 сакавіка

Фота з архіва
Фота з архіва

28 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Маладыя адвакаты Беларусі правядуць першы форум 29 сакавіка, паведаміла БЕЛТА прэс-сакратар Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў (БРКА) Ірына Рэўт.

У мерапрыемстве плануецца ўдзел кіраўніцтва Міністэрства юстыцыі, Беларускай натарыяльнай палаты, у тым ліку прадстаўнікоў савета маладых натарыусаў, кіраўніцтва БРСМ.

Маладыя адвакаты краіны на форуме ў Мінску падвядуць вынікі і намецяць планы на будучыню. Праграмай прадугледжана дыялогавая пляцоўка "Савет маладых адвакатаў у сістэме каштоўнасцей маладзёжнай палітыкі Рэспублікі Беларусь".

Плануецца выступленне і ўзнагароджанне пераможцы першага рэспубліканскага конкурсу прамоўніцкага майстэрства сярод моладзі ў адвакатуры.

Акрамя таго, прысягу на вернасць прафесіі прынясуць маладыя адвакаты, нядаўна прынятыя ў тэрытарыяльныя калегіі.

Форум прысвечаны пяцігоддзю з дня ўтварэння савета маладых адвакатаў БРКА.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі