Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 верасня 2024, 18:01

Першы форум блогераў Беларусі "БлогБай. Нам ёсць што сказаць!" праходзіць у Мінску

Скрыншот відэа
Скрыншот відэа
27 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы форум блогераў Беларусі "БлогБай. Нам ёсць што сказаць!" праходзіць у Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Форум, у якім прымаюць удзел блогеры з Беларусі, Расіі і Латвіі, пачаў работу ў Нацыянальным дзіцячым тэхнапарку. Форум будзе праходзіць 27 і 28 верасня.

"Я вельмі хачу, каб тым, хто ўдзельнічае ў мерапрыемстве, а яно сапраўды ўнікальнае, яно настолькі спадабалася, каб яны сказалі: міністэрства, рабіце яшчэ. Тады мы будзем разумець, што зрабілі нешта правільнае, патрэбнае, і, магчыма, будзем развіваць гэты напрамак", - сказаў перад адкрыццём форуму міністр інфармацыі Марат Маркаў.

У праграме мерапрыемства тэарэтычныя і практычныя кейсы, наведванне знакавых месцаў і пляцовак сталіцы, а таксама нефармальныя размовы з экспертамі медыйнай супольнасці, журналістамі і кіраўнікамі СМІ, прэзентацыя дзейнасці сродкаў масавай інфармацыі Беларусі.

Арганізатары форуму - Міністэрства інфармацыі пры падтрымцы Міністэрства адукацыі і РУП "Белтэлекам".

Інфармацыйныя партнёры - Белтэлерадыёкампанія, ЗАТ "Другі нацыянальны тэлеканал", ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне", Прадстаўніцтва МТРК "Мір" у Беларусі, інфармацыйныя агенцтвы БЕЛТА і "Мінская праўда".-0-

Фота Таццяны Матусевіч
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі