Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 лістапада 2019, 15:10

Першы беларуска-малдаўскі маладзёжны форум пройдзе ў Кішынёве

19 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы беларуска-малдаўскі маладзёжны форум пройдзе з 20 па 23 лістапада ў Кішынёве, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА другі сакратар ЦК БРСМ Алег Дзікун.

"Узаемадзеянне маладзёжных арганізацый Беларусі і Малдовы атрымала другое дыханне. Падпісаны пагадненні аб супрацоўніцтве, на працягу двух апошніх гадоў студэнцкія атрады працуюць на малдаўскіх сельскагаспадарчых прадпрыемствах. Правядзенне першага маладзёжнага форуму стане яшчэ адным канкрэтным крокам для актывізацыі далейшых кантактаў, распрацоўкі сумесных праграм, стварэння платформы для ўзаемадзеяння і дыялогу", - сказаў Алег Дзікун.

Форум аб'яднае прадстаўнікоў студэнцкіх атрадаў, бізнесу, устаноў адукацыі дзвюх краін. "Беларускую дэлегацыю прадставяць 20 чалавек. Адбудуцца секцыі "Праблемы і магчымасці для моладзі ў сучасным свеце", "Універсітэцкая праграма VS рэаліі сферы працы", "Магчымасці развіцця для маладых прадпрымальнікаў", а таксама круглы стол "Роля моладзі ў сучасным свеце".

У час мерапрыемства запланавана наведванне парламента Малдовы і рэзідэнцыі прэзідэнта. Завершыцца форум падпісаннем пагадненняў, накіраваных на прадаўжэнне развіцця выязнога студатрадаўскага руху, і экалагічнай акцыяй па пасадцы дрэў у скверы каля пасольства Беларусі ў Малдове. Афіцыйнае адкрыццё маладзёжнага форуму адбудзецца 21 лістапада.

Арганізатарамі форуму выступаюць Ліга моладзі Малдовы, Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, пасольства Беларусі ў Малдове, пасольства Малдовы ў Беларусі, Акадэмія эканамічных навук Малдовы ASEM. Мерапрыемства нацэлена на ўстанаўленне сумесных партнёрскіх адносін па такіх стратэгічных напрамках, як працаўладкаванне моладзі ў складзе студэнцкіх атрадаў на прадпрыемствах Малдовы, рэалізацыя сацыяльна-гуманітарных праектаў, развіццё двухбаковага маладзёжнага прадпрымальніцтва. -0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі