Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 кастрычніка 2015, 15:50

Першая зімоўка беларускіх палярнікаў запланавана на 2019-2020 гады

20 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская антарктычная экспедыцыя плануе правесці першую зімоўку ў 2019-2020 гадах. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам начальнік Беларускай антарктычнай экспедыцыі, намеснік начальніка Цэнтра палярных даследаванняў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксей Гайдашоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Яны прабудуць у Антарктыдзе год і больш", - сказаў Аляксей Гайдашоў. Жыць на самым суровым кантыненце беларускія палярнікі будуць на ўласнай антарктычнай станцыі.

Праз некалькі дзён першы модуль станцыі адправіцца ў Антарктыду на борце расійскага навукова-экспедыцыйнага судна "Акадэмік Фёдараў". Пяць удзельнікаў восьмай беларускай антарктычнай экспедыцыі правядуць са снежня 2015 па люты 2016 года комплекс работ па яго мантажы і ўводзе ў эксплуатацыю.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі