Фота з архіва
5 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першае ў Беларусі жаночае інтэрнэт-радыё пачне вяшчанне 8 сакавіка. Аб гэтым журналістам паведаміла старшыня Беларускага саюза жанчын Вольга Шпілеўская, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Вяшчаць радыё пачне ў 8.00. "Хоць Міністэрствам інфармацыі радыё было зарэгістравана 3 сакавіка, паўнацэнны запуск мы плануем 8 сакавіка ў 8.00. Гэты праект створаны жанчынамі-энтузіясткамі. "У ім няма капітальных укладанняў. Мы хочам зрабіць такое жаночае радыё, якое стане "радыёсяброўкай". Для таго, каб у нас быў з вамі прыемны дзень, напоўнены і добрай музыкай, і карыснай інфармацыяй. Каб мы маглі праз гэта радыё знаёміць нашых жанчын, таленавітых, розных, яркіх, якія ўдзельнічаюць у вельмі розных напрамках. І хочацца, каб з дапамогай гэтага радыё мы нашых жанчын адкрывалі і паказвалі", - адзначыла Вольга Шпілеўская.
Цяпер радыё працуе ў тэставым рэжыме на платформе ladyfm.by. "Мы шукаем фармат, хочам, каб радыё было выбудавана не па канонах, а так, як таго жадае жаночая душа, абапіраемся на пажаданні нашых слухачак", - рэзюмавала старшыня БСЖ.-0-