Фота з архіва
27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Не зніжаецца тэмп палявых работ у холдынгу "Беларуськалій-Агра": аграрыі перасяваюць пацярпелыя ад замаразкаў участкі, змагаюцца з пустазеллем, займаюцца нарыхтоўкай кармоў, паведамілі БЕЛТА ў ААТ "Беларуськалій".
Падыходзіць да завяршэння сяўба кукурузы: на пачатак тыдня пасеяна 13 655 га (80 працэнтаў). План сяўбы на зерне выкананы на 100 працэнтаў, на сілас - на 70 працэнтаў. Як і ў цэлым па рэспубліцы, у холдынгу ад вясенніх замаразкаў пацярпела частка пасеваў. Аднак гэтыя ўчасткі не будуць пуставаць, тут вядзецца перасяванне іншымі культурамі. Поўнасцю завершаны падкормка азотам азімых збожжавых і рапсу, шматгадовых траў, вядзецца барацьба з пустазеллем - хімічная праполка азімых пасеваў, кукурузы, яравых збожжавых.
З-за надвор'я крыху зрушылася корманарыхтоўка - толькі стартавала ўборка траў першага ўкосу. У той жа час нарыхтоўка сенажу з азімых на гэты момант складае 154 працэнты да ўзроўню 2024 года. Сёння сяўба шматгадовых траў праведзена на плошчы 2114 га (115 працэнтаў), аднагадовым райграсам (род злакавых травяністых раслін. - Заўвага БЕЛТА) засеяна 1 тыс. га з 1,5 тыс. га. "У гаспадарках маюць намер стварыць трывалую кармавую базу і нарыхтаваць для патрэб жывёлагадоўлі паўтарагадовы запас кармоў", - абазначылі задачу для холдынга "Беларуськалій-Агра" ў ААТ "Беларуськалій".-0-