ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 28 верасня 2023
Мінск Ясна +21°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 кастрычніка 2022, 11:42

Пераможцаў выставачных мерапрыемстваў на Кургане Славы ўшаноўвалі ў Мінску

Фота з архіва
Фота з архіва

19 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пераможцы выставачных мерапрыемстваў, якія праходзілі летам на Кургане Славы і прысвячаліся Году гістарычнай памяці, атрымалі свае ўзнагароды. Дыпломы ўручыў намеснік старшыні Мінаблвыканкама Іван Маркевіч, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінаблвыканкама.

"У выстаўках прынялі ўдзел усе рэгіёны, камітэты аблвыканкама, нашы прадпрыемствы, установы. Мы рабілі добрую справу. Людзям было цікава", - адзначыў Іван Маркевіч.

Намеснік старшыні аблвыканкама нагадаў, што выставачныя кампазіцыі праходзілі з 21 мая па 28 жніўня. У выхадныя гэтыя выстаўкі наведвалі ад 3,5 тыс. да 5 тыс. грамадзян. "Гэта сведчыць аб інтарэсе нашых грамадзян, а не толькі гасцей", - заўважыў ён.

У прэс-службе Мінаблвыканкама расказалі, хто ўразіў журы і ўдзельнікаў анлайн-галасавання. Дыплома ІІІ ступені ўдастоены Маладзечанскі і Салігорскі раёны. Дыплома ІІ ступені - Мінскае абласное аб'яднанне прафсаюзаў ФПБ, Клецкі і Капыльскі раёны. Пераможцамі прызнаны УУС, галоўныя ўпраўленні па адукацыі і культуры аблвыканкама. Лідарам анлайн-галасавання стаў камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама. Дыпломам за асаблівы ўклад у арганізацыю выставачных мерапрыемстваў на Кургане Славы адзначана КУП "Мінаблкінавідэапракат".

Дыпламантаў чакаюць таксама экскурсіі ў Палац Незалежнасці і Нясвіжскі замак.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі