Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Пераможцаў конкурсу "Валанцёр года - Добрае сэрца" назвалі ў Мінску

Грамадства 06.12.2018 | 10:00

6 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пераможцаў рэспубліканскага конкурсу "Валанцёр года - Добрае сэрца" назвалі 5 снежня ў Мінску, паведаміў карэспандэнт БЕЛТА з цырымоніі ўзнагароджання ў гандлёвым цэнтры "Сталіца".

Конкурс "Валанцёр года - Добрае сэрца - 2018" праходзіў у тры этапы (раённы, абласны, рэспубліканскі) і аб'яднаў сотні добраахвотнікаў па ўсёй краіне. Толькі ў рэспубліканскім туры адбылася абарона больш як 50 конкурсных работ і валанцёрскіх прэзентацый.

Фінальны этап конкурсу сабраў у Мінску сто лепшых валанцёраў БРСМ з усіх рэгіёнаў Беларусі. Ужо стала традыцыяй падводзіць вынікі дзейнасці за год валанцёрскага руху "Добрае сэрца" менавіта 5 снежня, у Міжнародны дзень валанцёра. У прыватнасці, выбраны лепшыя валанцёрскія атрады сярод навучэнскай, студэнцкай і працуючай моладзі. Заслужаныя ўзнагароды атрымалі маладыя людзі, якія перамаглі ў намінацыях "Асабісты ўклад", "Лепшы валанцёрскі праект", "Лепшая група ў сацыяльнай сетцы". Навінка гэтага года - намінацыя "Лепшая навучальная праграма". Названы таксама "Лепшы тэрытарыяльны камітэт ГА "БРСМ" па рэалізацыі рэспубліканскіх дабрачынных акцый "Цуды на Каляды", "У школу з Добрым сэрцам", "Мы выбіраем дапамогу пажылым людзям", "Аднаўленне святынь Беларусі", "Дзень абароны дзяцей з БРСМ", дабрачыннага марафону "Усе фарбы жыцця для цябе", маладзёжнага фестывалю-выстаўкі "Велікодны куліч".

Так, у намінацыі "Асабісты ўклад сярод навучэнскай моладзі" лепшым стаў член валанцёрскага атрада "Служба добрага настрою" пярвічнай арганізацыі БРСМ Калодзішчанскай сярэдняй школы Мінскай вобласці, вучань 11-га класа Раман Новікаў. У намінацыі "Асабісты ўклад сярод студэнцкай моладзі" - камандзір валанцёрскага атрада "Шчасце ў падарунак" пярвічнай арганізацыі БРСМ Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання, студэнтка 3-га курса эканамічнага факультэта Ганна Васюніна. У намінацыі "Асабісты ўклад сярод працуючай моладзі" - кіраўнік валанцёрскага атрада "Рука ў руцэ" пярвічнай арганізацыі БРСМ Жамчужненскай СШ Баранавіцкага раёна, педагог-арганізатар Вольга Жыхарка.

У намінацыі "Лепшы валанцёрскі атрад сярод навучэнскай моладзі" перамог валанцёрскі атрад "Млечны шлях" пярвічнай арганізацыі БРСМ СШ нумар 22 Гомеля, кіраўнік атрада - педагог-арганізатар Яніна Гарбачэўская. У намінацыі "Лепшы валанцёрскі атрад сярод студэнцкай моладзі" адзначаны валанцёрскі атрад "Аптыміст" пярвічнай арганізацыі БРСМ Аршанскага каледжа УА "Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава", кіраўнік атрада - педагог-арганізатар Алена Шавека. У намінацыі "Лепшы валанцёрскі атрад сярод працуючай моладзі" - валанцёрскі атрад "Сёмае неба" пярвічнай арганізацыі БРСМ Гомельскага завода ліцця і нармалей, кіраўнік атрада - электрагазазваршчык Іван Дусянок.

У намінацыі "Лепшая навучальная праграма для валанцёраў" лідарам стала сацыяльная праграма "Школа дабра", аўтар - загадчыца аддзела сацыякультурнай дзейнасці Гомельскага гарадскога цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Вераніка Ражкова.

У намінацыі "Лепшая група ў сацыяльнай сетцы" адзначана група Гомельскага абласнога камітэта БРСМ "Валанцёры Гомельшчыны | Добрае сэрца".

"Выдатна, што валанцёрскі рух БРСМ "Добрае сэрца" імкліва развіваецца. Акрамя сацыяльнага, працоўнага (экалагічнага) валанцёрства, набірае абароты таксама падзейнае (спартыўнае). Нашы валанцёры, у прыватнасці, працавалі на дзіцячым "Еўрабачанні-2018". Яны таксама хочуць быць прыналежнымі да арганізацыі і правядзення ІІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года ў Мінску. Прыемна, што ў Беларусі такая неабыякавая моладзь", - адзначыў другі сакратар ЦК БРСМ Алег Дзікун.

Валанцёрскі рух "Добрае сэрца" - адзін з вядучых напрамкаў дзейнасці БРСМ. Ён аб'ядноўвае 37,5 тыс. юнакоў і дзяўчат па ўсёй краіне. Маладыя людзі рэалізуюць сацыяльныя праекты, выконваюць адказную місію памочнікаў на шырокамаштабных спартыўных і культурна-масавых мерапрыемствах у Беларусі: аказваюць дапамогу спартсменам, дэлегацыям, афіцыйным асобам, працуюць з гледачамі. БРСМ мае акрэдытацыю афіцыйнага партнёра ў Еўрапейскай валанцёрскай службе (ЕВС) да 2020 года ў рамках праграмы Еўрапейскага саюза Erasmus+.

Каардынацыю дзейнасці дабравольніцкага руху ажыццяўляе валанцёрскі рэсурсны цэнтр, створаны ў 2015 годзе пры ЦК БРСМ. Для матывацыі моладзі да валанцёрскай дзейнасці і ўліку заслуг валанцёраў у іх далейшай вучэбнай і працоўнай дзейнасці БРСМ з 2016 года рэалізуе праект "Асабістая валанцёрская кніжка". Ужо выдадзена каля 11,7 тыс. такіх кніжак.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Хто часцей за ўсё наведвае Беларусь па бязвізавым рэжыме Паводле даных на 29 лістапада, магчымасцямі 30-дзённага бязвізавага знаходжання ў Беларусі скарысталіся амаль 179 тыс. грамадзян розных краін.