Мабільная версія
II Еўрапейскія гульні
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Да +26 чакаецца ў Беларусі 23 мая
Учора 13:30 Грамадства
Усе навіны

Пералік маючых права на льготныя крэдыты на жыллё мяняць не плануецца - Мінбудархітэктуры

Грамадства 03.04.2019 | 16:54
Фота з архіва
Фота з архіва

3 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пералік катэгорый асоб, якія маюць права на льготныя крэдыты пры будаўніцтве жылля, мяняць не плануецца, праінфармавалі ў Міністэрстве архітэктуры і будаўніцтва, адказваючы на пытанні, што паступілі напярэдадні і ў ходзе "Вялікай размовы з Прэзідэнтам", паведамляе БЕЛТА.

У міністэрстве звярнулі ўвагу, што сёння прыярытэтнай задачай з'яўляецца забеспячэнне жыллём шматдзетных сем'яў, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў больш за 1 год.

Пытанні льготнага крэдытавання рэгулююцца ўказам ад 6 студзеня 2012 года нумар 13 "Аб некаторых пытаннях прадастаўлення грамадзянам дзяржаўнай падтрымкі пры будаўніцтве (рэканструкцыі) або набыцці жылых памяшканняў". Дакументам устаноўлены вычарпальны пералік катэгорый асоб, якія маюць права на атрыманне льготных крэдытаў на будаўніцтва ці куплю жылля.

Так, маладыя сем'і, якія маюць дваіх непаўналетніх дзяцей на дату зацвярджэння спісаў на атрыманне льготных крэдытаў і адносяцца да малазабяспечаных грамадзян, маюць права на атрыманне льготных крэдытаў пры будаўніцтве жылля. Маладая сям'я - сям'я, у якой муж ці жонка (адзін з іх у няпоўнай сям'і) знаходзіўся ва ўзросце да 31 года на дату прыняцця на ўлік тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Пры гэтым названая дзяржпадтрымка прадастаўляецца пры набліжэнні чаргі па месцы знаходжання сям'і, якая мае неабходнасць у паляпшэнні жыллёвых умоў. Маладая сям'я, што знаходзіцца на такім уліку і ў якой няма дзяцей, не валодае правам на атрыманне дзяржпадтрымкі на будаўніцтва жылля.

"Ва ўмовах абмежаванасці бюджэтных сродкаў, што накіроўваюцца на аказанне дзяржаўнай падтрымкі грамадзянам, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, унясенне змяненняў у названы пералік на сённяшні дзень не плануецца", - адзначылі ў Мінбудархітэктуры.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Білеты на ІІ Еўрапейскія гульні Цырымонія адкрыцця - 21 чэрвеня, стадыён "Дынама" - кошт білета - Br150-300. Цырымонія закрыцця - 30 чэрвеня, стадыён "Дынама" - Br70-150.