Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 верасня 2020, 15:18

Пералік адміністрацыйных працэдур у службе "Адно акно" значна пашыраны

17 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі для зручнасці грамадзян, аператыўнасці і даступнасці значна пашыраны пералік адміністрацыйных працэдур у службе "Адно акно", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства юстыцыі.

З нядаўняга часу ў службе "Адно акно" грамадзяне могуць вырашыць на 80 працэнтаў больш пытанняў, чым раней. Сёння праз яе выконваецца 181 адміністрацыйная працэдура. Напрыклад, у сферы працы і сацабароны - гэта назначэнне розных дапамог, дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі, сямейнага капіталу, дапамог па доглядзе інвалідаў, пастаноўка на чаргу і выдача накіравання ў дзіцячы сад.

Шэраг працэдур ажыццяўляецца ў сферы жыллёвых праваадносін. Гэта дазволы аб адчужэнні аб'ектаў нерухомай маёмасці, зямельных участкаў, пастаноўка на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, узгадненне перапланіроўкі, самавольнай пабудовы, уключэнне ў склад арганізацыі забудоўшчыкаў, прадастаўленне субсідыі на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылля, рэгістрацыя дагавора найму жылога памяшкання, узгадненне ўстаноўкі антэн. А ў сферы архітэктуры і будаўніцтва - дазволы на ўзвядзенне дамоў, узгадненне праектнай дакументацыі, прадаўжэнне тэрміну будаўніцтва розных аб'ектаў.

Акрамя таго, па атрыманне шэрага даведак і іншых дакументаў любы грамадзянін або суб'ект гаспадарання можа звярнуцца ў дзяржаўны орган праз адзіны партал электронных паслуг, не выходзячы з дому. У прыватнасці, гэта датычыцца шэрага працэдур падатковых, мытных органаў, органаў пагранічнай службы, унутраных спраў, сувязі.

У бліжэйшы час плануецца перавесці ў электронную форму яшчэ некаторыя запатрабаваныя працэдуры. Размова ідзе аб выдачы даведак аб знаходжанні на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, аб займаемым жылым памяшканні і складзе сям'і, аб месцы жыхарства, аб прадастаўленні аднаразовай субсідыі на будаўніцтва або набыццё жылля. Таксама гэта выдача дакумента аб запрашэнні замежных грамадзян у Беларусь, выдача даведкі аб выплаце падаходнага падатку з фізасоб, вяртанне залішне выплачаных мытных плацяжоў, шэраг працэдур у сферы дзяржаўнай рэгістрацыі зямельных участкаў і нерухомай маёмасці.

Як адзначылі ў Мінюсце, асноўная мэта службы "Адно акно" - забяспечыць у адным месцы прыём заяў аб ажыццяўленні адмінпрацэдур і выдачу адміністрацыйных рашэнняў па іх. Пералік запатрабаваных працэдур паступова пашыраецца. Гэта стварае ўмовы для аказання насельніцтву дзяржаўных паслуг максімальна даступна, зручна, з мінімальнай тратай часу і сіл пры звароце ў мясцовыя органы ўлады.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі