Фота з архіва
4 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Перадсерыйныя ўзоры айчыннага электрамабіля будуць сабраны да канца года. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказаў генеральны дырэктар Аб'яднанага інстытута машынабудавання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Сяргей Паддубка перад пачаткам XI Міжнароднай навукова-тэхнічнай канферэнцыі "Інавацыі ў машынабудаванні".
Стварэнне айчыннага электрамабіля - даручэнне кіраўніка дзяржавы, нагадаў Сяргей Паддубка. "У мінулым годзе мы дэманстравалі наш эксперыментальны ўзор легкавога беларускага электрамабіля, створанага на базе серыйнага ўжо беларускага аўтамабіля Geely Coolray X50. Электрычная версія - EX50. Пасля паказу мы атрымалі даручэнне стварыць перадсерыйную партыю з пяці штук, якая была б максімальна набліжана да серыйнага выпуску. На гэтай партыі мы праверым эфектыўнасць, эканаміную мэтазгоднасць і адпрацуем тэхналагічныя рашэнні. Цяпер мы якраз у працэсе іх стварэння - мы распрацавалі ўсе кампаненты электрапрывода, дакументацыю перадалі нашым прадпрыемствам-вытворцам", - падзяліўся ён.
У прыватнасці, электрарухавік вырабляе "Магілёўліфтмаш", батарэю збірае "Першая акумулятарная кампанія" (1АК), электроніку, сілавы інвертар і іншае - ААТ "Вымяральнік". "У бліжэйшы час мы атрымаем гэтыя кампаненты, і ў сябе збяром першы варыянт гэтага перадсерыйнага электрамабіля. А на працягу наступных месяцаў на прадпрыемстве "БЕЛДЖЫ" ўжо збяром усе пяць", - сказаў гендырэктар.
З улікам таго, што гэта аўтамабіль беларускай зборкі і з беларускай ліцэнзіяй, ён фактычна поўнасцю лакалізаваны. Пяць перадсерыйных айчынных электрамабіляў з'явяцца ўжо да канца бягучага года.-0-