
21 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ДАІ сталіцы заклікае матацыклістаў перад пачаткам сезона асвяжыць у памяці ПДР і папоўніць навыкі кіравання на закрытых тэрыторыях, паведамілі БЕЛТА ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
ДАІ нагадвае, што кіраваць матацыклам неабходна ў моташлеме і не перавозіць пасажыраў без яго. Абавязковыя своечасовая рэгістрацыя транспартных сродкаў і праходжанне імі дзяржаўнага тэхнічнага агляду. Таксама недапушчальна садзіцца за руль мотатранспарту асобам, якія не дасягнулі 16-гадовага ўзросту, і без вадзіцельскага пасведчання катэгорыі АМ (мапеды) і падкатэгорыі А1 (матацыклы з рабочым аб'ёмам рухавіка, які не перавышае 125 куб. см, і максімальнай магутнасцю, якая не перавышае 11 кілават). Толькі пасля дасягнення 18 гадоў дазваляецца кіраваць матацыклам з вадзіцельскім пасведчаннем катэгорыі А.
Як паведамілі ў ДАІ, вырашальнай умовай бяспечнай язды на матацыкле, нараўне з дысцыплінай, становіцца майстэрства вадзіцеля. Здараюцца аварыі, у якія матацыклісты трапляюць без удзелу іншых транспартных сродкаў. Інакш кажучы, у гэтых выпадках вадзіцелі элементарна не спраўляюцца з кіраваннем. У сувязі з гэтым ДАІ заклікае вадзіцеляў рэальна ацэньваць уласныя магчымасці і не пагарджаць элементарнымі патрабаваннямі бяспекі.-0-