Сцяг Аўторак, 9 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 жніўня 2025, 11:26

Пераатэстацыю на гатоўнасць да міжнародных выратавальных місій праходзяць 66 членаў спецатрада "ЗУБР"

Скрыншот відэа МНС
Скрыншот відэа МНС
13 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дадзены старт пераатэстацыі РАСН "ЗУБР", дзе беларускія ратавальнікі пацвярджаюць гатоўнасць да міжнародных выратавальных місій. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў МНС.

"У дзяржаве Расналія на глыбіні 15 км адбылося землетрасенне магнітудай 8,2 бала, якое разбурыла каля 20 тыс. жылых дамоў, амаль 2 тыс. чалавек загінула, больш за 30 тыс. атрымалі раненні. Урад Рэспублікі Расналія звярнуўся да сусветнай супольнасці за дапамогай". Гэта маштабная ўводная аб землетрасенні ў выдуманай Расналіі - не проста легенда, а аснова для двухдзённай пераатэстацыі РАСН "ЗУБР" па строгіх стандартах Міжнароднай кансультатыўнай групы ААН па пошуку і выратаванні. Дэманстраваць сваю гатоўнасць да аказання дапамогі ў падобных сітуацыях беларускія ратавальнікі будуць на аператыўна-тактычным палігоне пад Барысавам.

66 ратавальнікаў, чатыры адзінкі тэхнікі і чатыры пошукава-выратавальныя сабакі адпрацуюць поўны цыкл дзеянняў: ад прыёму запыту аб дапамозе да арганізацыі выратавальных работ на месцы бедства.

Высокі ўзровень падрыхтоўкі беларускага атрада ацэньваюць 12 міжнародных экспертаў з дзевяці краін, а назіраюць прадстаўнікі пяці дзяржаў.

"Гэта важнейшая падзея, якая пацвярджае статус Беларусі як надзейнага партнёра ў аказанні міжнароднай дапамогі", - дадалі ў МНС.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі