12 верасня, Іўе /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталля Качанава праводзіць прыём грамадзян па асабістых пытаннях у Іўі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Сярод тых, хто звярнуўся са сваім пытаннем да старшыні Савета Рэспублікі, - жыхарка в. Ганчары Іўеўскага раёна. Жанчына хоча выкупіць жылы дом, у якім жыве з 1999 года. Ён знаходзіцца ва ўласнасці прадпрыемства. Звярнуўшыся да кіраўніцтва за дазволам, прасіцелька атрымала адмову.
"Мы толькі абмяркоўвалі на экспертным савеце гэта пытанне, дэталёва прагаворвалі. Разглядалі такія жыццёвыя сітуацыі. І мы хочам заканадаўча пытанне ўрэгуляваць. Яго разглядалі і ўзнімалі і дэпутаты, і мы, - сказала ў час прыёму Наталля Качанава. - На сваім узроўні мы разбяромся, што можна ў адпаведнасці з законам зрабіць. Усё вывучым разам з Дзяржкаммаёмасцю. Калі трэба, заканадаўча ўрэгулюем, таму што такія пытанні ўзнікаюць у людзей".
Другая жыхарка Іўеўскага раёна прыйшла з просьбай дапамагчы ў пытанні налічэння пенсіі. Жанчына - шматдзетная маці, якая працавала ў мясцовай гаспадарцы, выйшла на пенсію, пасля працавала яшчэ на працягу двух гадоў. Наталля Качанава даручыла Міністэрству працы і сацыяльнай абароны яшчэ раз уважліва пераправерыць усе дакументы па працоўнай дзейнасці жанчыны. У час прыёму таксама было даручана на гэтым этапе зрабіць усё для выплаты матэрыяльнай дапамогі жанчыне.
Сваю прапанову аб заканадаўчым рэгуляванні палажэнняў, звязаных з дзейнасцю прыватных пансіянатаў, адрасавала жыхарка Мінска. Жанчына арганізавала ў Мінскім раёне такі пансіянат для пажылых.
Як адзначыла старшыня Савета Рэспублікі, пытанне арганізацыі дзейнасці такіх устаноў вельмі актуальнае. Паводле слоў спікера, важна пільную ўвагу ўдзяліць дзейнасці такіх арганізацый у маштабах рэспублікі.
Сярод тых, хто звярнуўся са сваім пытаннем да старшыні Савета Рэспублікі, - жыхарка в. Ганчары Іўеўскага раёна. Жанчына хоча выкупіць жылы дом, у якім жыве з 1999 года. Ён знаходзіцца ва ўласнасці прадпрыемства. Звярнуўшыся да кіраўніцтва за дазволам, прасіцелька атрымала адмову.
"Мы толькі абмяркоўвалі на экспертным савеце гэта пытанне, дэталёва прагаворвалі. Разглядалі такія жыццёвыя сітуацыі. І мы хочам заканадаўча пытанне ўрэгуляваць. Яго разглядалі і ўзнімалі і дэпутаты, і мы, - сказала ў час прыёму Наталля Качанава. - На сваім узроўні мы разбяромся, што можна ў адпаведнасці з законам зрабіць. Усё вывучым разам з Дзяржкаммаёмасцю. Калі трэба, заканадаўча ўрэгулюем, таму што такія пытанні ўзнікаюць у людзей".
Другая жыхарка Іўеўскага раёна прыйшла з просьбай дапамагчы ў пытанні налічэння пенсіі. Жанчына - шматдзетная маці, якая працавала ў мясцовай гаспадарцы, выйшла на пенсію, пасля працавала яшчэ на працягу двух гадоў. Наталля Качанава даручыла Міністэрству працы і сацыяльнай абароны яшчэ раз уважліва пераправерыць усе дакументы па працоўнай дзейнасці жанчыны. У час прыёму таксама было даручана на гэтым этапе зрабіць усё для выплаты матэрыяльнай дапамогі жанчыне.
"Нам трэба больш тлумачыць людзям, больш гаварыць аб гэтым у сродках масавай інфармацыі. Мы цяпер цесна зоймемся вёскай, створым рабочую групу ў Савеце Рэспублікі і будзем выязджаць", - адзначыла спікер.
Як адзначыла старшыня Савета Рэспублікі, пытанне арганізацыі дзейнасці такіх устаноў вельмі актуальнае. Паводле слоў спікера, важна пільную ўвагу ўдзяліць дзейнасці такіх арганізацый у маштабах рэспублікі.
"У бліжэйшы час паедзем, паглядзім, як працуюць нашы органы сацабароны. Мінпрацы сумесна з Міністэрствам унутраных спраў павінны правесці інвентарызацыю такіх устаноў, дзе людзі знаходзяцца кругласутачна. Павінны быць выкананы ўсе патрабаванні", - адзначыла Наталля Качанава.
Як падкрэсліваюць парламентарыі, важнай крыніцай інфармацыі ў законапраектнай дзейнасці з'яўляюцца прыёмы грамадзян па асабістых пытаннях і прамыя тэлефонныя лініі, сустрэчы з працоўнымі калектывамі, дэпутатамі мясцовых Саветаў, прадстаўнікамі грамадскіх арганізацый.-0-
Фота Леаніда Шчаглова