ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Панядзелак, 6 ліпеня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +21°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 мая 2020, 12:54

Пажаранебяспечная абстаноўка ў лясах стабілізавалася - Мінлясгас

Фота з архіва
Фота з архіва

25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пажаранебяспечная абстаноўка ў лясным фондзе стабілізавалася. Аб гэтым сёння ў час апаратнай нарады расказаў першы намеснік міністра лясной гаспадаркі Валянцін Шатраўка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінлясгаса.

"На гэты момант практычна ўсюды ўстанавіўся 1-2 клас пажарнай небяспекі, толькі ў асобных рэгіёнах - 3-і. Пажаранебяспечная абстаноўка ў лясным фондзе стабілізавалася", - сказаў Валянцін Шатраўка.

З пачатку года ў лясным фондзе Мінлясгаса адбылося 737 выпадкаў узгарання. Агульная плошча пажараў склала больш за 6,3 тыс. га, сярэдняя - 8,5 га. Паводле слоў першага намесніка міністра, нягледзячы на павелічэнне практычна ў два разы колькасці лясных пажараў, плошча ўзгаранняў у параўнанні з мінулым годам зменшылася. Гэта сведчыць аб тым, што значную колькасць ачагоў удаецца выявіць і ліквідаваць на ранняй стадыі.

На думку спецыялістаў, забароны на наведванне лясоў далі магчымасць прадухіліць яшчэ большую колькасць узгаранняў у лясным фондзе. Цяпер у рэгіёнах гэтыя абмежаванні цалкам зняты.

У лясгасах налічваецца 257 пажарна-хімічных станцый, а таксама 663 пункты проціпажарнага інвентару, якія ўкамплектаваны неабходнымі сродкамі пажаратушэння. Ёсць 538 пажарных аўтамабіляў, больш за 1 тыс. глебаапрацоўчых прылад для пракладкі мінералізаваных палос, 349 лесапажарных модуляў, 1849 мотапомпаў, 786 ёмістасцей для вады, больш за 336 км пажарных рукавоў, 12,7 тыс. ранцавых апырсквальнікаў, 929 бензапіл. Акрамя таго, створана сетка з 656 пажарна-наглядальных вышак і мачтаў, з якіх 594 абсталяваны сродкамі відэанагляду за станам ляснога фонду.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі