Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 жніўня 2019, 09:26

Павышэнне якасці і даступнасці меддапамогі - як прапануецца змяніць закон аб ахове здароўя

22 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Змяненні ў закон "Аб ахове здароўя" вынесены на грамадскае абмеркаванне на Прававым форуме Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

Праектам закона прадугледжваецца абнаўленне паняційнага апарату. Напрыклад, уводзіцца азначэнне тэрмінаў "блізкія сваякі", "вырабы медыцынскага прызначэння", "медыцынская тэхніка".

Плануецца таксама ўрэгуляваць пытанні правядзення клініка-эканамічнай (фармаэкалагічнай) экспертызы. Праект дакумента ўводзіць і новы від медыцынскай экспертызы - якасці медыцынскай дапамогі. Акрамя таго, уносяцца змяненні, якія ўдакладняюць права пастаянна пражываючых замежных грамадзян і асоб без грамадзянства на даступнае медыцынскае абслугоўванне. Прадугледжваецца таксама ўключэнне ў дзяржаўную сістэму аховы здароўя ўніверсітэцкіх клінік.

Праектам закона ўводзіцца працэдура акрэдытацыі дзяржаўных арганізацый аховы здароўя. У асобнай главе будуць урэгуляваны пытанні інфармацыйнага забеспячэння ў галіне аховы здароўя.

"Палажэнні закона накіраваны на павышэнне якасці і даступнасці медыцынскай дапамогі, абарону правоў пацыентаў, у тым ліку абарону персанальных даных і інфармацыі аб стане здароўя, стварэнне сістэмы кіравання якасцю меддапамогі", - адзначаецца ў абгрунтаванні да праекта закона.

Арганізатар грамадскага абмеркавання - Міністэрства аховы здароўя. Заўвагі і прапановы можна выказаць у спецыяльнай тэме на Прававым форуме Беларусі з 21 па 30 жніўня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі