Уладзімір Баравенка
14 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па прамысловасці, энергетыцы, транспарце, сувязі і лічбавым развіцці Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Баравенка расказаў аб навацыях законапраекта "Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь "Аб паштовай сувязі". Дэпутаты на пасяджэнні другой сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу восьмага склікання прынялі яго ў другім чытанні, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Законапраектам, у прыватнасці, прадугледжваецца стварэнне адзінай аўтаматызаванай сістэмы ўліку і захоўвання даных аб перамяшчэнні паштовых адпраўленняў, у сувязі з чым пашыраюцца паўнамоцтвы ўрада і нацыянальнага аператара паштовай сувязі (РУП "Белпошта").
Паводле слоў дэпутата, законапраект адначасова вырашае некалькі блокаў пытанняў. "Асноўны блок датычыцца павышэння бяспекі паштовых адпраўленняў і, як вынік, нацыянальнай бяспекі нашай краіны. Законам прадугледжваецца стварэнне адзінай аўтаматызаванай сістэмы ўліку і захоўвання даных аб перамяшчэннях паштовых адпраўленняў, да якой будуць падключацца ўсе аператары паштовай сувязі, - расказаў ён. - Будзе магчымасць падключэння органаў, якія ажыццяўляюць аператыўна-вышуковую дзейнасць. Яны будуць мець кругласутачна і аддалена магчымасць падключэння. Законапраектам вырашаецца яшчэ адзін блок пытанняў, які датычыцца павышэння эфектыўнасці работы паштовай сувязі, аб чым гаварыў кіраўнік дзяржавы пры назначэнні ўрада".
Урэгуляваны механізм выяўлення прадметаў і рэчаў, забароненых да перасылкі ў паштовых адпраўленнях, - уводзіцца абавязак аператараў паштовай сувязі перадаваць у сістэму ўліку і захоўвання даных інфармацыю аб паштовых адпраўленнях з адначасовым прадстаўленнем да гэтай сістэмы кругласутачнага доступу органаў, якія ажыццяўляюць аператыўна-вышуковую дзейнасць.
Удакладняецца парадак пераводу паштовых марак у разрад калекцыйных і выключэння іх з абарачэння. "Прадугледжваецца парадак вывядзення калекцыйных марак з абарачэння і іншыя пытанні, звязаныя з гэтым напрамкам. Законапраект прыведзены ў адпаведнасць з іншымі, прынятымі раней заканадаўчымі актамі. У цэлым закон будзе накіраваны на паляпшэнне дзейнасці паштовай сувязі ва ўсіх яе напрамках і прывядзенне яе ў адпаведнасць з сучаснымі патрабаваннямі", - дапоўніў Уладзімір Баравенка.-0-