Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 снежня 2016, 12:21

Павышаць памер пенсійнага ўзносу ў Фонд сацабароны насельніцтва не плануецца - Мінпрацы

21 снежня, Мінск /Алена Прус - БЕЛТА/. У Беларусі не плануецца павышаць памер пенсійнага ўзносу ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва. Аб гэтым заявіла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення пенсійнага забеспячэння Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Ларыса Яшкова на анлайн-канферэнцыі, якая праходзіць на сайтах БЕЛТА і міністэрства.

Адказваючы на пытанні аб тым, ці плануецца змяняць памер адлічэнняў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва, у прыватнасці, ці не будзе павышаны пенсійны ўзнос для работнікаў з 1 працэнта да 2 працэнтаў, Ларыса Яшкова запэўніла, што "цяпер гэтыя пытанні не разглядаюцца".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі