Навіны сюжэта
"Павышэнне пенсійнага ўзросту"
21 снежня, Мінск /Алена Прус - БЕЛТА/. У Беларусі не плануецца павышаць памер пенсійнага ўзносу ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва. Аб гэтым заявіла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення пенсійнага забеспячэння Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Ларыса Яшкова на анлайн-канферэнцыі, якая праходзіць на сайтах БЕЛТА і міністэрства.
Адказваючы на пытанні аб тым, ці плануецца змяняць памер адлічэнняў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва, у прыватнасці, ці не будзе павышаны пенсійны ўзнос для работнікаў з 1 працэнта да 2 працэнтаў, Ларыса Яшкова запэўніла, што "цяпер гэтыя пытанні не разглядаюцца".-0-