25 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да плюс 32 градусаў, парывісты вецер і дажджы з навальніцамі прагназуюцца ў Беларусі з 26 па 31 ліпеня. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
"Цяпер у Беларусі прадаўжае ўтрымлівацца цёплае надвор'е з тэмпературным фонам на 1-4 градусы вышэйшым за належны па календары. Павышаны тэмпературны рэжым захаваецца ў рэспубліцы да канца бягучага тыдня. Пры гэтым без дажджоў і лакальных навальніц не абыдзецца", - расказалі ў Белгідрамеце.
У пятніцу, 26 ліпеня, надвор'е ў Беларусі прадоўжыць вызначаць цёплая няўстойлівая паветраная маса, а на захадзе рэспублікі захаваецца ўплыў атмасфернага фронту. Удзень месцамі, па захадзе на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы. У некаторых раёнах прагрымяць навальніцы, ноччу месцамі па захадзе прагназуюцца моцныя дажджы. У начны і ранішні час у некаторых раёнах будзе слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 12-18 градусаў, удзень - плюс 25-30. У заходніх раёнах тэмпература дасягне плюс 21-24 градусаў.
У суботу, 27 ліпеня, умовы надвор'я ў Беларусі ў асноўным стануць вызначаць цёплыя няўстойлівыя паветраныя масы. Пры лакальным развіцці кучава-дажджавой воблачнасці ў некаторых раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Ноччу і раніцай у некаторых раёнах магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ўначы прагназуецца плюс 11-17 градусаў, а ўдзень - плюс 24-30.
У ноч на нядзелю, 28 ліпеня, надвор'е ў рэспубліцы будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, таму істотных ападкаў не прагназуецца. А вось днём надвор'е ў Беларусі пачне псавацца з-за атмасферных франтоў ад цыклону з цэнтрам над Балтыйскім морам. Павялічыцца воблачнасць, і кароткачасовыя дажджы пройдуць на большай частцы тэрыторыі краіны, месцамі з навальніцамі і ўзмацненнем ветру парывамі 15-20 м/с. Ноччу і раніцай у некаторых раёнах будуць згушчацца непрацяглыя туманы. Ноччу слупкі тэрмометраў пакажуць плюс 12-19 градусаў, дзённы фон тэмператур па краіне будзе даволі кантрасны - ад плюс 22 градусаў па захадзе ў дажджы і пры больш шчыльнай воблачнасці да плюс 32 градусаў па паўднёвым усходзе.
У заключныя дні ліпеня ў рэспубліцы будзе захоўвацца няўстойлівае з ападкамі і парывістым ветрам надвор'е. Пры гэтым вецер памяняе свой напрамак на паўночна-заходні, і ў Беларусь пачнуць паступаць больш халаднаватыя паветраныя масы. Тэмпературны фон панізіцца. Ночы стануць даволі свежымі - ад плюс 10 да 16 градусаў, удзень тэмпература не перавысіць 17-25 градусаў.
У панядзелак-аўторак, 29-30 ліпеня, на большай частцы тэрыторыі рэспублікі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У некаторых раёнах чакаюцца навальніцы і ўзмацненне ветру парывамі 15-20 м/с. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад плюс 10 да плюс 16 градусаў, удзень - ад плюс 17 да 24 градусаў.
У сераду, 31 ліпеня, на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі магчымы навальніцы. У начны і ранішні час у некаторых раёнах прагназуецца слабы туман. Ноччу сіноптыкі абяцаюць плюс 10-16 градусаў, днём - плюс 18-25.-0-