Сцяг Субота, 13 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 лютага 2023, 16:50

Пацыенты вяртаюцца да звычайнага жыцця. У Беларусі з'явіліся новыя метады аперацый на пазваночніку

1 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі з'явіліся новыя метады аперацый на пазваночніку ў анкалагічных пацыентаў, пасля якіх яны вяртаюцца да звычайнага ладу жыцця і нават працы. Аб гэтым журналістам паведаміў намеснік дырэктара па навуковай рабоце Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М.М. Аляксандрава, доктар медыцынскіх навук, прафесар, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Сяргей Красны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Штогод у цэнтры праводзіцца ад 50 да 70 навуковых праектаў, адзначыў Сяргей Красны. Яны датычацца практычна ўсіх напрамкаў анкалогіі. Пры гэтым у апошнія гады адзначаецца інтэграцыя намаганняў розных навуковых арганізацый, гэта значыць праекты выконваюцца ўжо ў кааперацыі з арганізацыямі Акадэміі навук, БДУ, рознымі вытворчымі прадпрыемствамі. Прыкладам можа служыць распрацаванае лячэбнае харчаванне Nova Vita, прадстаўленае на выстаўцы "Беларусь інтэлектуальная", і шэраг іншых праектаў.

"Адзін з самых цікавых праектаў - распрацоўка новых метадаў лячэння пашкоджання пазваночніка. Гэта вельмі складаны напрамак. Раней пацыенты з першаснымі пухлінамі або метастазамі ў пазваночніку былі асуджаны практычна на страту рухальных функцый, нягледзячы на тое, што працягласць іх жыцця магла быць даволі значнай дзякуючы поспехам проціпухліннага лячэння. Але якасць іх жыцця была нездавальняючай. Цяпер распрацаваны метады аперацый на пазваночніку, калі выдаляюцца пашкоджаныя разбураныя пазванкі і або пратэзуюцца (ужо ёсць пратэзы пазванкоў беларускай вытворчасці), або выкарыстоўваюцца розныя фіксуючыя аперацыі. Пацыенты пасля такіх аперацый могуць весці практычна нармальны лад жыцця, нават часам вяртацца да працы і атрымліваць назначанае проціпухліннае лячэнне. Інакш кажучы прынцыпы лячэння пацыентаў гэтага напрамку кардынальна змяняюцца ў нас на вачах", - расказаў Сяргей Красны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі