ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 27 верасня 2023
Мінск Ясна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
05 чэрвеня 2023, 14:27

Пацяпленне, навальніцы і кароткачасовыя дажджы. Сіноптыкі пра надвор'е з 6 па 11 чэрвеня

Фота з архіва
Фота з архіва

5 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пацяпленне, навальніцы і кароткачасовыя дажджы прагназуюць сіноптыкі ў Беларусі 6-11 чэрвеня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"Мінулыя выхадныя ў Беларусі былі даволі халаднаватымі. Сярэднія значэнні тэмпературы паветра былі ў асноўным на 2-8 градусаў ніжэйшымі за кліматычную норму. Але ўжо на гэтым тыдні ў нашай краіне намячаецца тэндэнцыя да пацяплення. Ночы ў Беларусі будуць станавіцца ўсё больш цёплымі, а дзённае праграванне прадоўжыць павялічвацца. Пры гэтым чаканыя на працягу рабочага тыдня дажджы па-ранейшаму будуць мець кароткачасовы характар і распаўсюджвацца па тэрыторыі Беларусі нераўнамерна. У сувязі з гэтым, 6-8 чэрвеня (аўторак - чацвер), у большасці раёнаў Гомельскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей, а на астатняй тэрыторыі месцамі чакаецца надзвычайная пажарная небяспека (5 глас гарымасці). Дзейнічае чырвоны ўзровень небяспекі, таму накіроўваючыся на прыроду, будзьце асцярожнымі з агнём", - папярэдзілі ў Белгідрамеце.

У аўторак, 6 чэрвеня, будзе без ападкаў. Тэмпература паветра ноччу будзе ў межах ад плюс 3 да плюс 9 градусаў, а па поўдні месцамі - да плюс 11 градусаў. Днём паветра прагрэецца да плюс 21-27 градусаў.

У сераду, 7 чэрвеня, будзе пераважна без ападкаў, толькі днём месцамі на поўдні краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ноччу будзе вагацца ад плюс 6 градусаў па паўночным усходзе да плюс 13 градусаў па поўдні, а днём складзе плюс 22-29 градусаў.

У чацвер, 8 чэрвеня, чакаецца пераважна без ападкаў, толькі днём месцамі па паўднёвым усходзе краіны прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Ноччу слупок тэрмометра дасягне плюс 8-14 градусаў, а днём - плюс 22-28 градусаў.

У пятніцу, 9 чэрвеня, ноччу будзе пераважна без ападкаў, раніцай і днём месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Ноччу чакаецца плюс 8-15 градусаў, а днём - плюс 23-29 градусаў.

Паводле папярэдняга прагнозу сіноптыкаў, цёплае надвор'е захаваецца і ў выхадныя дні.

У суботу, 10 чэрвеня, ноччу месцамі, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ноччу будзе ў межах ад плюс 8 градусаў па поўначы да плюс 16 градусаў па поўдні Беларусі. Днём прагназуецца плюс 22-28 градусаў, а па поўначы - плюс 20-21 градус.

У нядзелю, 11 чэрвеня, будзе пераважна без ападкаў, толькі месцамі па поўдні і паўднёвым захадзе краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ноччу будзе вагацца ад плюс 7 градусаў па поўначы да плюс 16 градусаў па паўднёвым захадзе краіны. Днём паветра прагрэецца ад плюс 19 градусаў у паўночных раёнах да плюс 27 градусаў у паўднёвых.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі