Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
ІНФАГРАФІКА: Машынабудаванне Беларусі
18 Кастрычнік, 18:52 Стужка навiн
Лукашэнка: ганаруся беларускай моладдзю
18 Кастрычнік, 15:49 Прэзідэнт
Усе навіны

Патрыятычны праект БРСМ "Кветкі Вялікай Перамогі" стартуе 23 красавіка

Грамадства 22.04.2019 | 16:42

22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі 23 красавіка дыялогам пакаленняў дае старт рэспубліканскаму патрыятычнаму праекту "Беларусь памятае. Кветкі Вялікай Перамогі", паведаміла карэспандэнту БЕЛТА сакратар ЦК ГА "БРСМ" Юлія Зінкевіч.

Сімвал праекта - кампазіцыя, якая складаецца з яблыневага цвету ў спалучэнні з чырвона-зялёнай стужачкай, у якой кветка яблыні сімвалізуе агульнанародную радасць усіх пакаленняў беларусаў у сувязі з вызваленнем Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, Днём Вялікай Перамогі, а каларыстыка элементаў Дзяржаўнага сцяга Беларусі падкрэслівае гістарычную значнасць усіх усенародных свят у сучасным беларускім грамадстве.

"Праект "Кветкі Вялікай Перамогі" ініцыіраваны БРСМ у 2015 годзе. Сёння ён стаў сімвалам пераемнасці пакаленняў пераможцаў і маладых сучаснікаў і перарос у сацыяльную акцыю, якая аб'яднала сотні тысяч людзей розных прафесій і ўзростаў. У Палацы культуры ветэранаў у Мінску ўдзельнікамі дыялогу пакаленняў стануць ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і фіналісткі рэспубліканскага конкурсу грацыі і артыстычнага майстэрства "Каралева Вясна - 2019", які ўжо 26 мая пройдзе ў беларускай сталіцы", - расказала Юлія Зінкевіч.

Паводле яе слоў, дыялог пакаленняў пройдзе ў цёплай атмасферы за шклянкай чаю. "Ветэраны падзеляцца ўспамінамі аб тым, як абаранялі і вызвалялі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, заваёўвалі Вялікую Перамогу. Атмасферу асаблівай душэўнасці сустрэчы дапаможа стварыць сумеснае выкананне папулярных ваенных песень пад баян: "Синий платочек", "Смуглянка", "Катюша" і іншых. Не абыдзецца без традыцыйных падарункаў", - адзначыла сакратар ЦК БРСМ.

24 красавіка будучыя каралевы падтрымаюць рэспубліканскі конкурс патрыятычных фатаграфій "Беларусь памятае". Фотасэт у намінацыі конкурсу "Наследнікі Перамогі" адбудзецца ў Нацыянальнай школе прыгажосці. "Трынаццаць здымкаў дзяўчат з партрэтамі сваіх прадзедаў раскажуць трынаццаць гісторый гераічнага мінулага беларусаў. Фатаграфіі фотасэта будуць размешчаны ў групах БРСМ у сацсетках з хэштэгам #Беларусьпамятае", - сказала Юлія Зінкевіч.

Яна дадала, што акцыя "Кветкі Вялікай Перамогі" і конкурс фатаграфій з'яўляюцца складанай часткай шматступеньчатага рэспубліканскага патрыятычнага праекта БРСМ і БРПА "Беларусь памятае", галоўная задача якога - фарміраванне сістэмы патрыятычнага выхавання моладзі на прыкладах гераізму і мужнасці беларускага народа, канкрэтных асоб, родных і блізкіх людзей, праяўленых на франтах Вялікай Айчыннай вайны і ў варожым тыле, павага да гісторыі і традыцый краіны, захаванне пераемнасці пакаленняў.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Машынабудаванне Беларусі Машынабудаўнічы комплекс Беларусі прадстаўляюць каля 250 вялікіх і сярэдніх арганізацый, у якіх працуюць 192 тыс. чалавек.