Сцяг Пятніца, 18 ліпеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
06 чэрвеня 2025, 14:08

Патрыярх Кірыл выказаўся на тэму абмену палоннымі паміж Расіяй і Украінай

Фота з архіва
Фота з архіва
6 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл пасля сустрэчы ў Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў інтэрв'ю журналістам выказаўся на тэму абмену палоннымі паміж Расіяй і Украінай, у чым рэгулярна аказвае сваю дапамогу і беларускі бок, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Спецыяльна мы пра гэта не гаварылі. Але тэма гэта вельмі важная, гуманітарная. Размова ідзе пра лёсы людзей. І царква заўсёды стаяла на той пазіцыі, што, калі гэта магчыма, калі гэта не вядзе да нейкіх больш небяспечных наступстваў (мы ведаем, што ўсякія бывалі выпадкі, звязаныя з абменам палонных), трэба абавязкова ажыццяўляць такія дзеянні. Гаворка ідзе пра чалавечыя жыцці", - сказаў ён.

Гаворачы пра вайну, Патрыярх Кірыл адзначыў, што нават калі нешта ажыццяўляецца ў імя высакародных мэт, гэта заўсёды суправаджаецца ахвярамі і пакутамі людзей. "Таму ў царквы не можа быць іншага паслання, як тое, што, калі немагчыма поўнасцю выключыць гэтыя пакуты, іх трэба максімальна мінімізаваць. І гэта ў першую чаргу датычыцца лёсу палонных людзей", - дадаў Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі