Навіны сюжэта
""Па факце: рашэнні Першага". Праект БЕЛТА"
У чым хараство вясковага жыцця? Ці задаволены жыхары якасцю паслуг? І чаму не пераязджаюць у горад? Такія пытанні мы вырашылі адрасаваць жыхарам аднаго з аграгарадкоў. Знаёмцеся, гэта сям’я Клаўшун з Вішняўца Стаўбцоўскага раёна. Мікалай і Іна выхоўваюць траіх дзяцей. Які вясковы дом без гаспадаркі? 20 нясушак плюс агарод і сад, у якім ёсць нават абрыкосы і персікі. У YouTube-праекце БЕЛТА "Па факце: рашэнні Першага" муж і жонка расказалі аб вясковым укладзе жыцця і ўмовах, пры якіх беларуская вёска можа "амаладзіцца".
"У нас ёсць дзіцячы сад, дзе займаюцца 13 выхаванцаў. Засталася адна група. Я сама працую загадчыцай у дзіцячым садзе. Двое нашых дзяцей вучацца ў школе, дзе каля 100 чалавек. Сярэдняя адукацыя нас задавольвае", - расказала жыхарка аграгарадка Вішнявец Іна Клаўшун.
"Краіна не можа існаваць без вёскі, - упэўнены яе муж Мікалай. - Наогул, у сельскай гаспадарцы дастойная заработная плата. Ёсць і спрэчныя моманты, але кожны чалавек пры жаданні можа зарабіць".
Спыталіся, якой муж і жонка бачаць вёску будучыні? І ці ёсць яна наогул - будучыня ў беларускай вёскі.
"Тое, што ёсць, ужо нядрэнна. Але каб у садзе была не адна, а дзве групы, трэба падцягнуць сюды моладзь. Каб вёска амаладзілася, патрэбна крэатыўная моладзь з новымі поглядамі", - лічыць Мікалай Клаўшун.
Яго жонка дадае, што і аб старэйшым пакаленні пры гэтым не варта забываць: "Трэба шанаваць сваіх бацькоў, бабуль, дзядуляў. Так склалася, што ні ў мяне, ні ў мужа ўжо няма бацькоў. Але мы сваім дзецям прывіваем памяць аб іх, стараемся вадзіць у памятныя мясціны, паколькі ўсё пайшло з вёскі".-0-