Фота з архіва
14 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паставіць дзіця на ўлік для атрымання дашкольнай адукацыі можна анлайн. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным цэнтры электронных паслуг.
На адзіным партале электронных паслуг "Е-Паслуга" даступны да заказу новыя адміністрацыйныя працэдуры: 200.6.6 "Пастаноўка на ўлік дзяцей у мэтах атрымання імі дашкольнай адукацыі, спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі" і 200.6.7 "Выдача накіравання ва ўстанову адукацыі для асваення зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі, адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі, адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю".
Адміністрацыйныя працэдуры даступны для заказу фізічным асобам са строгай аўтэнтыфікацыяй (з выкарыстаннем асабістага электроннага лічбавага подпісу або ID-карткі) і нястрогай аўтэнтыфікацыяй (з выкарыстаннем логіна і пароля або з выкарыстаннем знешніх сэрвісаў аўтэнтыфікацыі).-0-