Андрэй Багадзель. Фота з архіва
3 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА намеснік начальніка факультэта па вучэбнай і навуковай рабоце - начальнік вучэбна-метадычнага аддзела факультэта Генеральнага штаба Узброеных Сіл Ваеннай акадэміі Андрэй Багадзель выказаў меркаванне аб тым, што зброя на новым фізічным прынцыпе паставіла свет на грань.
"Зброя на новым фізічным прынцыпе - гэта і лазерная зброя і іншая высокачастотная розная зброя, ішыя сістэмы, ужо нават гавораць, што кліматычная нібыта зброя (ёсць. - Заўвага БЕЛТА). Можна вярнуцца да HAARP, які некалі стаяў на Алясцы, чамусьці ваенныя закінулі яго, аддалі, інакш кажучы, нешта не пайшло, нешта не атрымалася. Але тым не менш пытанне, у тым ліку і аб кліматычнай зброі, таксама, на мой погляд, стаіць вельмі і вельмі востра. Усе гэтыя сістэмы па-сапраўднаму паставілі свет па сутнасці сваёй на грань", - адзначыў Андрэй Багадзель.
Ён звярнуў увагу, што ядзерная зброя - гэта не той кампанент, які сёння можа знішчыць чалавецтва, таму што ён абмежаваны міжнароднымі дамоўленасцямі і пагадненнямі. "А тое, што мы пералічваем, гэтыя сістэмы, мы яшчэ нават да канца не ўсведамляем (іх небяспеку. - Заўвага БЕЛТА.). Тое ж самае біялагічная зброя, якая таксама па-новаму зусім падыходзіць, з выкарыстаннем лабараторый, - сказаў Андрэй Багадзель, прывёўшы ў прыклад патэнцыяльную хваробу Х, пра якую ішла размова ў рамках Сусветнага эканамічнага форуму ў Давосе і вучэнні Event 201, якія былі праведзены ў 2019 годзе ў Нью-Ёрку Універсітэтам Джона Хопкінса пры падтрымцы Фонду Біла і Мелінды Гейтсаў. - Інакш кажучы, да канца мы яшчэ не разумеем і не ўсведамляем, што чакае ў прынцыпе чалавецтва наперадзе".
"Усё, што прымалася, у тым ліку і ў заключнай дэкларацыі саміту Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы, многія не звярнулі можа ўвагі, але там вельмі шмат увагі ўдзелена менавіта космасу ў пытаннях таго, што ён не павінен мілітарызавацца ніякім чынам, гэта значыць туды не павінна распаўсюджвацца гонка ўзбраенняў. Аб гэтым гаворыцца ў самой дэкларацыі", - дадаў эксперт.
Андрэй Багадзель канстатаваў, што вялікая ўвага на саміце АДКБ была ўдзелена і кампаненту, не менш важнаму, чым зброя, а менавіта - штучнаму інтэлекту. "Паколькі менавіта сістэмы штучнага інтэлекту, якія сёння распрацоўваюць, у нейкіх элементах павінны замяніць чалавека. Перш за ўсё, мы гаворым аб тым, што калі ёсць напрамак гэтага штучнага інтэлекту, то ёсць ідэалагічная састаўная частка, якая вызначае, якім чынам павінен выконвацца той ці іншы функцыянал, а другая платформа - тэхнічны складнік. На базе якой платформы гэта ўсё ствараецца, ад гэтага і будзе залежаць, хто ў рэшце рэшт гэтым штучным інтэлектам будзе кіраваць. Таму што як бы мы ні хацелі, але чалавк ўсё роўна піша гэтыя алгарытмы, стварае гэтыя нейронныя сеткі, - сказаў ён. - І калі ў нас гэтай платформы не будзе, відавочна, што мы апынёмся на платформе тых дзяржаў, якія больш здольныя аказаліся ў гэтым напрамку. Вядома ж, гэта важны аспект. Гэтым аспектам неабходна было займацца ўжо ўчора".-0-