Яўген Куйвашаў і Раман Галоўчанка
9 ліпеня, Екацярынбург /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка расказаў аб прапановах Беларусі па супрацоўніцтве ў час сустрэчы з губернатарам Свярдлоўскай вобласці Яўгенам Куйвашавым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Поўнасцю выкананы кантракт на пастаўку тралейбусаў для Екацярынбурга. Забяспечваем суправаджэнне іх эксплуатацыі. Спадзяёмся на практычную рэалізацыю папярэдняй дамоўленасці аб заключэнні кантракта на другую партыю тралейбусаў для Екацярынбурга, на пастаўку пажарнай тэхнікі для рэгіёна. Калегі ў рамках пасяджэння сумеснай рабочай групы гэтыя пытанні абмяркуюць больш падрабязна. Акрамя таго, гатовы прапанаваць варыянт мадэрнізацыі трамвайнай сеткі шляхам выкарыстання існуючых у вас цялежак і ўстаноўкі новых кузаваў беларускай вытворчасці. Гэта дасць эканомію для бюджэту вобласці", - сказаў Раман Галоўчанка.
Ён таксама згадаў пра дамоўленасць наконт арганізацыі сумеснай вытворчасці ў Беларусі гідраўлічных помпаў. "Работа ідзе даволі дынамічна, усё па графіку. Сур'ёзныя, знакавыя праекты, якія нарадзіліся на екацярынбургскай зямлі, атрымліваюць сваю рэалізацыю", - адзначыў прэм'ер-міністр.
"Мы робім сур'ёзную стаўку на развіццё супрацоўніцтва са Свярдлоўскай вобласцю. Сведчаннем таго з'яўляецца прынятае ўрадам Беларусі рашэнне аб адкрыцці генеральнага консульства ў Екацярынбургу, што павінна спрасціць механізмы ўзаемадзеяння і дапамагчы пастаянна трымаць важныя для нас пытанні ў фокусе ўвагі", - рэзюмаваў Раман Галоўчанка.
Нагодай для візіту кіраўніка беларускага ўрада ў Екацярынбург стала буйнейшая прамысловая выстаўка "ІНАПРАМ", якая праходзіць у гэтыя дні. Там прадстаўлена маштабная экспазіцыя з удзелам беларускіх прадпрыемстваў Made in Belarus. Беларуская экспазіцыя па колькасці навінак і прадстаўленых выставачных узораў не ўступае стэнду краіны-партнёра бягучага года - Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў - і карыстаецца асаблівым попытам сярод прафесійных наведвальнікаў, рэзідэнтаў замежных кампаній і бізнес-супольнасці.-0-