Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 лютага 2024, 11:12

Пастаянныя прадстаўнікі абмяркуюць у Мінску парадак дня пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў СНД у Ашхабадзе

26 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чарговае пасяджэнне Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў - удзельніц Садружнасці пры статутных і іншых органах Садружнасці адбудзецца 27 лютага ў Выканаўчым камітэце СНД у Мінску. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Выканкама СНД.

На сустрэчы пастаянныя прадстаўнікі абмяркуюць выкананне дарожнай карты па рэалізацыі ініцыятыў, выказаных кіраўнікамі дэлегацый у ходзе пасяджэнняў Савета кіраўнікоў дзяржаў, Савета кіраўнікоў урадаў, Савета міністраў замежных спраў і Эканамічнага савета СНД, у частцы супрацоўніцтва ў сферы бяспекі, падвядуць вынікі знешнепалітычнага супрацоўніцтва ў рамках Садружнасці ў 2023 годзе ў кантэксце міжнароднага пазіцыянавання СНД.

Члены СППП разгледзяць прапановы ў праект парадку дня чарговага пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў, якое адбудзецца 24 мая ў Ашхабадзе.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі