Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 снежня 2019, 17:53

Пастаянныя камісіі сфарміраваны ў Палаце прадстаўнікоў сёмага склікання

19 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пастаянныя камісіі сфарміраваны сёння на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У Пастаянную камісію па заканадаўстве, старшынёй якой з'яўляецца Святлана Любецкая, увайшлі Ірына Даўгала, Аляксей Ягораў, Людміла Жалнерчык, Вольга Крэч, Ірына Луканская, Аляксандр Амельянюк, Аляксандр Сангін, Віталь Уткін. Намеснікамі старшыні выбраны Аляксей Ягораў і Аляксандр Амельянюк.

Членамі камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце пад старшынствам Валянціна Семянякі сталі Ігар Волкаў, Андрэй Ганчук, Алена Патапава, Віктар Свіла, Святлана Шутава. Намеснікамі старшыні будуць працаваць Ігар Волкаў і Віктар Свіла.

У Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы (старшыня Алег Белаконеў) зацверджаны наступны склад: Аляксандр Данчанка, Аляксандр Дубаў, Яўген Зайцаў, Ігар Лаўрыненка, Марына Лянчэўская, Іван Мамайка, Аляксандр Маркевіч, Ігар Мартынаў. З іх намеснікі старшыні - Аляксандр Дубаў, Ігар Лаўрыненка і Ігар Мартынаў.

Членамі камісіі па эканамічнай палітыцы пад кіраўніцтвам Леаніда Брыча сталі Галіна Лагунова, Таццяна Сайганава, Святлана Горваль, Аляксандр Машкароў, Анатоль Насеня. Галіна Лагунова і Таццяна Сайганава зацверджаны намеснікамі старшыні.

У склад камісіі па бюджэце і фінансах (старшыня Людміла Ніжэвіч) увайшлі Святлана Барташ, Пётр Вабішчэвіч, Віталь Васюкоў, Наталля Голуб, Юлія Мурына, Сяргей Стальмашок. Пётр Вабішчэвіч, Віталь Васюкоў, Юлія Мурына занялі крэслы намеснікаў кіраўніка камісіі.

У Пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы (старшыня Мікалай Шаўчук) будуць працаваць Аляксандр Аутка, Аляксандр Ляўчук, Сяргей Краўцоў, Ірына Палякова, у якасці намеснікаў - Аляксандр Аутка і Сяргей Краўцоў.

У Пастаянную камісію па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы (старшыня Мікалай Васількоў) увайшлі Уладзімір Азаранка, Валянціна Бягеба, Тамара Далгашэй, Ірына Кралевіч, Леанід Пісанік, Павел Паканечны, Ігар Хлабукін, Жанна Чарняўская. Месцы намеснікаў занялі: Уладзімір Азаранка, Валянціна Бягеба і Жанна Чарняўская.

Членамі камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі (старшыня Генадзь Давыдзька) сталі дэпутаты Лілія Ананіч, Марыя Васілевіч, Людміла Здорыкава, Валянціна Ражанец, Наталля Тарасенка. Выбраны намеснікамі Лілія Ананіч і Валянціна Ражанец.

Пастаянная камісія па адукацыі, культуры і навуцы (старшыня Ігар Марзалюк) сфарміравана ў наступным складзе: Таццяна Аўтухова, Марына Васько, Андрэй Злотнікаў, Лілія Кір'як, Сяргей Клішэвіч, Алена Каляснёва, Людміла Падлужная, Ірына Рынейская. Функцыі намеснікаў стыршыні будуць выконваць: Лілія Кір'як, Алена Каляснёва і Ірына Рынейская.

Членамі камісіі па працы і сацыяльных пытаннях (старшыня Людміла Канановіч) выбраны Іван Гардзейчык, Анатоль Дашко, Іна Крачак, Алег Семянчук, Павел Сільчонак, Жанна Стаціўка, Валерый Стральчонак, Ірына Супрановіч. Намеснікамі старшыні сталі: Іван Гардзейчык, Алег Семянчук і Жанна Стаціўка.

Пад кіраўніцтвам Людмілы Макарынай-Кібак у Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы будуць працаваць Уладзімір Гацко, Ігар Завалей, Павел Міхалюк, Валянціна Курсевіч, Аляксандр Масейкаў, Святлана Адзінцова, Ігар Таўтын, Аляксандр Шыпула, Марына Шкроб, а ў якасці намеснікаў - Валянціна Курсевіч, Аляксандр Масейкаў і Аляксандр Шыпула.

У камісію па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі (старшыня Ігар Камароўскі) увайшлі Аляксандр Гранкоўскі, Дзяніс Карась, Васіль Панасюк, Аляксандр Саракач, Уладзімір Сіняк, Андрэй Струнеўскі. Намеснікамі сталі Аляксандр Гранкоўскі, Васіль Панасюк і Аляксандр Саракач.

Пастаянная камісія па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве (старшыня Віктар Нікалайкін) сфарміравана ў складзе: Яўген Адаменка, Аляксандр Бабаловіч, Аксана Гайдук, Васіль Дземідовіч, Вера Шырокая. Аляксандр Бабаловіч, Аксана Гайдук і Васіль Дземідовіч выбраны намеснікамі старшыні.

У камісію па міжнародных справах, якую ўзначальвае Андрэй Савіных, увайшлі Валерый Варанецкі, Алег Гайдукевіч, Сяргей Дзік, Тэнгіз Думбадзэ, Валянціна Назаранка, Вольга Петрашова, Павел Папко, Ганна Старавойтава, Сяргей Сыранкоў. Намеснікамі старшыні сталі: Алег Гайдукевіч, Тэнгіз Думбадзэ і Вольга Петрашова.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі