Валянцін Рыбакоў
18 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пастаянны прадстаўнік Беларусі ў ААН Валянцін Рыбакоў па выніках даклада кіраўніку беларускай дзяржавы Аляксандру Лукашэнку расказаў журналістам, чаму Беларусь лічыць незаконнымі накладзеныя на яе краінамі Захаду санкцыі і ці варта чакаць у гэтым плане нейкіх дзеянняў на ўзроўні Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Дыпламат у цэлым адзначыў вялікую значнасць ААН у якасці ўніверсальнай міжнароднай арганізацыі, дзе прадстаўлены ўсе дзяржавы свету.
"Гэта дае нам магчымасць працаваць фактычна з усімі краінамі, спрабаваць данесці нашу пазіцыю па прыярытэтных для Беларусі пытаннях", - сказаў ён.
Паводле слоў Валянціна Рыбакова, вельмі шмат часу ў рабоце ўдзяляецца процідзеянню незаконным аднабаковым санкцыям.
"Пры гэтым трэба зусім дакладна разумець, што мы не можам і не зможам ніколі і не павінны патрабаваць ад ААН зняць санкцыі. Гэта не аанаўскія санкцыі. Яны таму і называюцца аднабаковымі прымусовымі мерамі. Гэта меры, якія прыняты або канкрэтнай дзяржавай, або групай дзяржаў. Гэта не міжнародныя санкцыі. Чаму мы з поўным правам называем іх незаконнымі? Гэта прамое грубае парушэнне міжнароднага права, Статута ААН, усіх магчымых і немагчымых правоў чалавека. Законнымі санкцыямі з'яўляюцца толькі тыя, якія прыняты па рашэнні Савета Бяспекі ААН. Кропка. Усе астатнія санкцыі з'яўляюцца незаконнымі", - растлумачыў дыпламат.
У сувязі з гэтым сэнс работы ў ААН па антысанкцыйнай тэматыцы заключаецца ў тым, каб даводзіць да міжнароднай супольнасці вельмі цяжкія наступствы такіх санкцый. Прычым часта гэтыя наступствы аказваюцца найбольш адчувальнымі не столькі для Беларусі, колькі для іншых дзяржаў.
"Асабліва ў кантэксце тых цяжкасцей, якія мы зведваем у экспарце калійных угнаенняў і з улікам маштабаў недаядання і голаду на планеце, у першую чаргу ў краінах Глабальнага Поўдня. Маштаб, наступствы гэтых забарон адчуваюцца ўсюды. І аб гэтым нам нашы партнёры з адпаведных дзяржаў гавораць", - заявіў Валянцін Рыбакоў.
Акрамя таго, ёсць і іншыя тэмы, якія пашыраюць на пляцоўцы ААН беларускія дыпламаты. Гэта пытанні, звязаныя з подзвігам савецкага і беларускага народаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, процідзеянне спробам гераізацыі нацызму і праяўленням неанацызму, абарона традыцыйных сямейных каштоўнасцей. Гэта таксама дасягненне на нацыянальным узроўні Мэт устойлівага развіцця.
"Нам тут ёсць чым ганарыцца, нам ёсць што расказваць міжнароднай грамадскасці. Мы дзелімся вопытам, гаворым аб сваіх дасягненнях. Прызнаём, што асобныя мэты не выконваюцца. У першую чаргу гэта звязана з наступствамі санкцыйнага націску", - сказаў дыпламат.
Валянцін Рыбакоў падкрэсліў, што ў пастаяннага прадстаўніцтва Беларусі наладжаны добрыя дзелавыя і асабістыя адносіны з кіраўніцтвам і персаналам пастаянных прадстаўніцтваў многіх дзяржаў. У тым ліку падтрымліваюцца кантакты і з дыпламатамі з краін Захаду, уключаючы краіну знаходжання - ЗША.
"Не абавязкова гэты дыялог мае адкрыты характар, але ён нікуды не дзеўся і ніколі не спыняўся", - запэўніў Валянцін Рыбакоў.-0-