ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 29 ліпеня 2021
Мінск Малавоблачна +23°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 чэрвеня 2021, 14:55

Пастаянны камітэт СД прэзентаваў у Брэсце кнігу "Подзвіг савецкага народа бессмяротны..."

У час прэзентацыі кнігі
У час прэзентацыі кнігі

21 чэрвеня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. У Брэсце сёння адбылася прэзентацыя кнігі "Подзвіг савецкага народа бессмяротны...", прысвечанай новым экспазіцыям Брэсцкай крэпасці-героя і Музея Перамогі на Паклоннай гары ў Маскве. Гэту кнігу выдаў Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы да 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пастаянны камітэт СД падтрымлівае сумесную выдавецкую праграму ў выпуску кніг, якія могуць быць цікавыя жыхарам Беларусі і Расіі. Напярэдадні важнай для абодвух народаў даты свет пабачыла кніга, якая расказвае пра новыя падрабязнасці подзвігу савецкага народа. "Часам мы гаворым пра Вялікую Перамогу высокімі словамі. Магчыма, трэба больш гаварыць пра душэўны фундамент, на якім нараджаліся подзвігі, будавалася мужнасць і непахісная вера ў Айчыну", - сказаў дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў.

У ілюстраваным выданні больш за 200 старонак. На адваротным баку вокладкі сімвалічна размешчаны вядомы плакат "Радзіма-маці кліча" і ўрывак з песні "Свяшчэнная вайна", створанай 23-24 чэрвеня 1941 года. Аўтары расказваюць пра новыя экспазіцыі, якія ў апошнія гады адкрыліся ў мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэпасць-герой". Над іх стварэннем беларускія вучоныя і музейшчыкі працавалі разам з расійскімі рэканструктарамі. Дарэчы, Дзмітрый Мезенцаў падкрэсліў, што з бюджэту Саюзнай дзяржавы будуць падтрыманы новыя праекты Брэсцкай крэпасці.

"Хачу падзякаваць супрацоўнікам Брэсцкай крэпасці. Ваша праца дае магчымасць многім людзям прыехаць сюды. Гэта вельмі важна цяпер, калі скажаецца гістарычная праўда, - сказаў міністр інфармацыі Беларусі Уладзімір Пярцоў. - На першых старонках кнігі можна ўбачыць будзільнік з новай экспазіцыі. Гэта не проста гадзіннікавы механізм, які спыніўся ў першыя мінуты вайны, - гэта хранограф, які падзяліў эпоху, свет на да і пасля".

Другая частка кнігі прысвечана новым экспазіцыям Музея Перамогі на Паклоннай гары ў Маскве. Да тэкставага выдання прыкладзена інфармацыя на электронным носьбіце.

Першыя кнігі "Подзвіг савецкага народа бессмяротны..." перададзены прэзідэнтам Беларусі і Расіі, адзначыў Дзмітрый Мезенцаў. "Хочам, каб гэта кніга прыйшла ў школы, каледжы і ВНУ. Але каб не лягла на паліцы бібліятэк, а стала падставай для размоў маладых людзей, у тым ліку аб выбары савецкага салдата, гатоўнасці служыць у арміі, суадносіць сваё жыццё з тым, калі мільёны чалавек здзяйснялі подзвіг", - дадаў дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы.

У Музеі абароны Брэсцкай крэпасці з удзелам беларускіх і расійскіх журналістаў праходзіць круглы стол "Вялікая Айчынная вайна: захаванне гістарычнай памяці - маральны абавязак пакаленняў".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі