ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Аўторак, 18 лютага 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +4°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 студзеня 2020, 14:23

Пасольства Беларусі дало рэкамендацыі ў сувязі з успышкай пнеўманіі ў кітайскім Ухані

Фота з архіва
Фота з архіва

22 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасольства Беларусі дало агульныя рэкамендацыі беларусам у сувязі з успышкай пнеўманіі ў кітайскім горадзе Ухань, паведамляе БЕЛТА.

"Паводле афіцыйнай інфармацыі кампетэнтных органаў Кітая, у горадзе Ухань правінцыі Хубэй зарэгістравана ўспышка пнеўманіі каранавіруснай этыялогіі. Цяпер Сусветная арганізацыя аховы здароўя сочыць за сітуацыяй і заклікае не ўводзіць ніякіх абмежаванняў па перамяшчэнні людзей паміж краінамі", - гаворыцца ў паведамленні пасольства.

Разам з тым грамадзянам Беларусі, якія прыязджаюць і знаходзяцца на тэрыторыі Кітайскай Народнай Рэспублікі, рэкамендуецца пазбягаць кантактаў з жывёламі, птушкамі; наведвання рынкаў морапрадуктаў, жывых птушак і жывёл, ферм; ужывання сырых або недастаткова тэрмічна апрацаваных прадуктаў жывёльнага паходжання, у тым ліку малака, яек, мяса, птушкі, морапрадуктаў; цесных кантактаў з людзьмі з сімптомамі вострых рэспіраторных інфекцый.

Акрамя таго, для прафілактыкі пнеўманіі і іншых рэспіраторных інфекцый рэкамендуецца мыць рукі з вадкім мылам і вадой, выкарыстоўваць антысептычныя сродкі на спіртавой аснове; праводзіць гігіену рук, асабліва перад дакрананнем да рота, носа або вачэй, а таксама пасля кантакту з аб'ектамі навакольнага асяроддзя (поручнямі, ручкамі дзвярэй), а таксама пасля кашлю або чхання; пры чханні або кашлі прыкрываць рот і нос папяровай сурвэткай.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі