
Нгуен Ван Нгы. Фота з архіва
7 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вялікая Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне стварыла яскравы помнік гераізму і непераможнасці беларускага народа. Такі пункт гледжання выказаў карэспандэнту БЕЛТА Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам у Рэспубліцы Беларусь Нгуен Ван Нгы, які напярэдадні ў якасці госця прыняў удзел ва ўрачыстым сходзе і канцэрце майстроў мастацтваў, прысвечанымх 80-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Пасол прадоўжыў: "Гэтыя дні Перамогі нашых двух народаў назаўсёды ўвайшлі ў гісторыю як перамогі ўсіх народаў, выступаючых за мір, свабоду і сравядлівасць, сталі падставай аддаць належнае тым, хто змагаўся і ахвяраваў жыццё дзеля абароны Айчыны".
"Вялікая Перамога савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне ў 1945 годзе стварыла яскравы помнік гераізму і непераможнасці", - лічыць Нгуен Ван Нгы.
Пасол падкрэсліў важнасць таго, што ў Беларусі на дзяржаўным узроўні захоўваюць гістарычную памяць аб падзеях Другой сусветнай вайны.-0-